Галоўныя сімвалы нашай дзяржавы

18 May,2024
блог собакифонари охота
Галоўныя сімвалы нашай дзяржавы

Кожны год у другую нядзелю мая наша краіна адзначае адно з самых значных святаў – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя сімвалы аб'ядноўваюць беларусаў у самыя складаныя і радасныя моманты. Яны адлюстроўваюць памяць пакаленняў, гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і нашага светапогляду.

Напярэдадні свята бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага правялі для сваіх наведвальнікаў пазнавальную акцыю ”Галоўныя сімвалы нашай дзяржавы“. Да акцыі была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава, на якой была прадстаўлена літаратура пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, гісторыю іх стварэння, значэнне выяваў на гербе і сцягу, аўтараў гімна. Выкарыстоўваючы матэрыялы выставы, чытачы адказалі на пытанні віктарыны і атрымалі памятныя прызы.

Прочитано 404 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.