Название: АКЦЫІ
Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2023. – 18 августа. – С. 16. – (PRO-культура).
#АКЦЫІ
Сустрэча з любімымі казачнымі героямі і паспрабаваць свята на смак. Усё гэта можна было зрабіць у бібліятэцы імя У.Караткевіча. Напрацягу лета тут прайшлі вельмі цікавыя акцыі.
Напрыканцы ліпеня ва ўстанове арганізавалі Дзень любімых мультфільмаў. Гасцямі мерапрыемства сталі юныя выхаванцы дзіцячага сада №33, якія акунуліся ў падзеі мульціка “Кракадзіл Гена і яго сябры”. На парозе малых сустракала старая Шапакляк. Яна прапанавала дзецям пабыць непаслухмянымі і ладзіла ўсялякія гадасці. Каб выратаваць добрых персанажаў, хлопчыкам і дзяўчынкам неабходна было напісаць тэлеграму ад казачных герояў, адказаць на загадкі, сабраць пазл і адкрыць “чорную скрыню цудаў”.
А на пачатку жніўня бібліятэкары запрасілі жыхароў мікрараёна на яркае і вясёлае свята – Сусветны дзень кавуна. Усім, хто зазірнуў на агенчык, яны расказвалі цікавую гісторыю з’яўлення вялізнай ягады, распавялі пра яе карысныя ўласцівасці, падзяліліся рэцэптамі, правіламі нарэзкі і сервіроўкі стала. Прыемным сюрпрызам стала дэгустацыя смачнага ласунка.
Название: КОНКУРС
Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2023. – 11 августа. – С. 16. – (PRO-культура).
Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага сумесна з Цэнтрам рускай мовы, гісторыі і культуры пры Полацкім дзяржуніверсітэце імя Еўфрасінні Полацкай запрашаюць прыняць удзел у анлайн-розыгрышы «ЦытаТы-свету».
Для ўдзелу неабходна выканаць усяго дзве ўмовы:
1. Падпісацца на суполку Укантакце «Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага» і старонку ў Instagram @ruscenre.psu
2. Да 31 жніўня дадаць у каментарах да публікацыі пра конкурс (на любой са старонак) любімую цытату або выказванне з кніг рускай літаратуры, назву твора, прозвішча пісьменніка і сваё.
Колькасць каментароў ад аднаго чалавека неабмежавана. Пераможцу вызначаць з дапамогай генератара выпадковых лічбаў 31 жніўня ў 16.00. Вынікі будуць апублікаваны на старонцы Цэнтра рускай мовы, гісторыі і культуры ў Instagram. Шчасліўцаў заахвоцяць каштоўнымі прызамі!
Название: Выстава
Автор: Радько Нелли
Новополоцк сегодня. – 2023. – 28 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Да канца жніўня ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага працуе персанальная выстава наваполацкай майстрыхі Валянціны Зуевай ”Табе мы дзякуем жыццё за тое, што бачым і ствараем“.
У зале мастацтваў на другім паверсе ўстановы экспануецца 45 вышытых бісерам карцін. У асноўным гэта партрэты, пейзажы, нацюрморты, кампазіцыі анімалістычнага жанру. Асобнае месца займаюць выявы святых. Тут ёсць абразы ”Багародзіцы Успення“, ”Маці Божай Вострабрамскай“, ”Малітвы за дзяцей“ і іншыя. У вітрынах пад шклом прадстаўлены ўнікальныя паштоўкі, выкананыя ў тэхніцы шва ”назад іголка“ з выкарыстаннем крыштальных, акрылавых пацерак, жэмчуга, трунцала, каніцелі.
Захапляцца гэтым відам мастацтва Валянціна Мікалаеўна пачала 15 гадоў таму. За гэты час стварыла больш за 158 работ. Выраб кожнай – працаёмкі і працяглы. На яе затрачваецца не толькі вялікая колькасць матэрыялаў розных адценняў, але і шмат часу. Самым складаным з’яўляецца падбор каляравай гамы і спалучэнне матэрыялаў.
Название: Маяк поэзии
Автор: Радько Нелли
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 14 июля. – С. 14.
У классика советской литературы, известного своим «белым стихом», Владимира Маяковского юбилей – 19 июля ему исполнилось бы 130 лет. К богатому творческому наследию прославленного поэта обратилось народное литературно-музыкальное объединение «Крылья». В городской центральной библиотеке, которая носит имя писателя, состоялся вечер-концерт «Маяк поэзии».
Мероприятие прошло в форме круглого стола. Таким образом организаторы хотели стереть грань между зрителями и артистами. Открывая встречу, руководитель коллектива Галина Сташкевич напомнила об основных этапах жизненного и профессионального пути Владимира Маяковского, пригласила присутствующих к разговору-размышлению о значении его литературного труда для наших современников. «Ещё со школьной скамьи Маяковский представлялся нам как революционер, бунтарь. Да, он в полной мере отвечал всем этим эпитетам, но за выдающимся поэтом-трибуном не сразу разглядишь тонкого лирика, ранимого и сентиментального. Сегодня, анализируя его наследие, мы можем это сделать. Ведь Владимир Владимирович писал не только стихи, но и публицистические очерки, цепляющие за живое поэмы. Его творчество близко каждому. И то, что наш концерт получил название «Маяк поэзии» – глубоко символично», – отметила Галина Сергеевна.
В прочтении «крыльевцев» Фении Гринёвой, Ларисы Сокоренко, Натальи Артёменко, Вадима Саврова, Инны Мороз, Михаила Зудилова, Галины Сташкевич прозвучали произведения автора различной тематики и формы. Например, в стихотворении «О сущности любви» Маяковский высказал свое отношение к людским привязанностям, а в «Рассказе литейщика Ивана Козырева о вселении в новую квартиру» – воспел важность простых бытовых вещей в жизни человека, в «Необычном приключении, бывшем летом на даче» – вел разговор с самой природой. У каждого выступающего была своя манера подачи материала.
Приятным сюрпризом для всех собравшихся стало «Посвящение Маяковскому», написанное Михаилом Зудиловым. Вдохновением для новополоцкого автора послужило творчество литератора-революционера: «Признаюсь, в школе я не понимал его ритмического рисунка. Но когда сам стал писать, меня захватило стремление Владимира Владимировича к новому словообразованию. Чем больше читаешь, тем стройнее мысль. В стихах нет ни одной пустой строки. Каждое слово имеет вес, а ярко выраженный слог, написанный знаменитой «лесенкой», впоследствии стали именовать «визитной карточкой» Маяковского, – поделился Михаил Петрович.
Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 14 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Бібліятэка імя К.Сіманава прапануе гараджанам незвычайны фармат наведвання выставы. Яе можна не толькі паглядзець, але і паўдзельнічаць.
У Год міру і стварэння ва ўстанове вырашылі звярнуцца да праблемаў непрадказальнасці наступстваў і важнасці захавання культурнай спадчыны для нашчадкаў. Тэматыка знайшла адлюстраванне ў работах вучняў Дзіцячай мастацкай школы імя Ф.Хруцкага, СШ №1, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і іншых навучальных устаноў горада.
Экспазіцыя пад назвай “Дзеці за мір на планеце” атрымалася яркай, добрай, сонечнай. Яна будзе працаваць да канца лета і папаўняцца. Выставіць свае малюнкі можа любы жадаючы.
Название: Ураджай прызоў наваполацкіхлітаратараў
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 30 июня. – С. 4.
Жывапісны куток на ўсходзе Віцебшчыны – гарадскі пасёлак Лёзна ў чатырнаццаты раз прыняў удзельнікаў абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве ўзялі паэты народнага літаратурна-музычнага аб’яднання-салона “Крылы” Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка.
Творчае спаборніцтва ладзіцца раз на два гады. Раней яно праводзілася ў аграгарадку Дабрамыслі, але, дзякуючы шырокай цікавасці, хутка атрымала статус абласнога і стала брэндам Лёзненскага раёна.
Сёлета конкурс прайшоў пад знакам Года міру і стварэння. Завіталі на яго літаратары з усёй Віцебшчыны і пісьменнікі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Сярод ганаровых гасцей – намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Алег Агееў і старшыня Віцебскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Тамара Краснова-Гусачэнка. Па добрай традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Патрыёты Беларусі”, жыхарамі раёна ўсклалі кветкі да памятных стэл мемарыяла “Адаменская горка”.
А ў парку адпачынку Лёзна разгарнуўся канцэрт творчых калектываў раёна. Яго асаблівасцю стала прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Тут жа прайшлі выступленні канкурсантаў і ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў.
Прыемна адзначыцть, што сярод прызёраў ёсць новапалачане. Алена Штукіна атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Лепшы камапазітар” за аўтарскую духоўную песню “Тайны Божьего спасения”. Бард Аляксандр Нясон выканаў патрыятычны твор “Он дарил ей подснежники”, напісаны ім на верш паэтэсы Ніны Дзянісавай, за што быў адзначаны дыпломам удзельніка ў намінацыі “Лепшы выканаўца аўтарскага музычнага твора”. Не застаўся без увагі і калектыў.
Як расказала кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч, яе літаратурна-музычнае аб’яднанне пяты раз прымае ўдзел у абласным свяце-конкурсе. За гэты час заваявала шмат дыпломаў рознага ўзроўню, сярод іх і гран-пры.
– На суд прафесійнага журы “Песні сунічных бароў” я прадставіла тэматычную пляцоўку з нашымі асноўнымі дасягненнямі, пазнаёміла з навінкамі “Літаратурнай палічкі”, асобнымі публікацыямі ў СМІ горада, вобласці, рэспублікі. Звярнула ўвагу на галерэю творчых партрэтаў, значныя мерапрыемствы пад знакам Года міру і стварэння, 65-годдзя Наваполацка, а таксама конкурсы, узнагароды калектыву. Прагучаў гімн “Крылаў”, аўтарам якога з’яўляецца Тамара Талкачова. На працягу дня разам са мной працавалі Наталля Арцёменка і Фенія Грынёва. Вынікам гэтай прэзентацыі стаў дыплом лаўрэата трэцяй ступені”, - адзначыла Галіна Сяргеўна.
Название: Песня і Радзіма застаюцца
Автор: Сташкевіяч Галіна
Издание: ЛіМ. – 2023. – № 27 (7 ліп.). – С. 3.
У дні святкавання 65-годдзя горада Наваполацка сярод яго шаноўных гасцей быў Навум Гальпяровіч – ганаровы грамадзянін Полацка і Наваполацка.
У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага ладзілася сустрэча з пісьменнікам і прэзентацыя кніг “Горад” і “Ветразь лёсу”, якія папоўнілі мясцовыя кніжныя фонды. Імпрэза распачалася з верша “Застаюцца песня і Радзіма”, што даў назву мерапрыемству.
З некаторымі творамі пісьменніка пазнаёміла выстаўка, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі да сустрэчы са знакамітым земляком. Асабліва вабяць юных чытачоў кнігі серыі “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі”, складальнікам якой з’яўляецца Навум Якаўлевіч. З цікавасцю чытаюць паэзію і прозу аўтара дарослыя.
Паўтары гадзіны Навум Якаўлевіч быў нашым суразмоўцам, прыгожа і эмацыянальна чытаў свае вершы і апавяданні, распавядаў пра жыццё, адказваў на пытанні слухачоў, пакідаў аўтографы на памяць на палях сваіх кніжак.
Навум Якаўлевіч дваццаць гадоў жыў і працаваў у Наваполацку, амаль столькі ж жыве і працуе ў Мінску, але знаходзіць час, каб падтрымаць таленевавітых землякоў, дапамагчы парадамі і справамі. Нашай паэтцы Іне Мароз даў рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. На вечарыне яна падзялілася ўражаннямі ад кнігі “Горад”. Полацкая паэтэса Наталля Літвінава прысвяціла Навуму Гальпяровічу свой акраверш. Са словамі ўдзячнасці Навуму Якаўлевічу выступіла Марыя Караваева, дырэктар ЦБС, якая стала ініцыятарам сустрэчы.
Название: Конкурс
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 30 июня. – С. 4. – (PRO-культура).
Дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна праводзіць конкурс летняга чытання “Лета кніжнае, будзь са мной!”. Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя ад 6 да 14 гадоў.
За кожную кнігу прыгодніцкага жанру канкурсанты будуць атрымліваць спецыяльныя манеткі, а за малюнкі, водгукі, фота і відэаролікі аб прачытаных творах – дадатковыя бонусы! Пераможцаў у розных намінацыях вызначыць журы. Спаборніцтва доўжыцца да 31 жніўня. Узнагароджванне адбудзецца 15 верасня.
Название: Дорогами мужества
Автор:Харина Наталья
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 июня. – С. 4.
В День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа в Новополоцке организовали интеллектуальный турнир для рабочей молодёжи. Квиз прошёл в рамках патриотической акции “Дорогами мужества и стойкости: равнение на героев!”.
Инициаторами интеллектуального состязания с важной приставкой “память” стали сотрудники централизованной библиотечной ситсемы и музея истории и культуры. Они подготовили для участников вопросы по истории Беларуси, Витебщины, в том числе и Новополоцка. Ведь территория, на которой построен Нефтеград, пропитана событиями Великой Отечественной войны и героическими сражениями предков.
– Нам всегда нужно помнить, что происходило на нашей земле и не допускать повторения этих страшных моментов, – отметил директор городского музея Владимир Беляев. – Мероприятие, которое мы организовали для молодёжи в этот скорбный день, поможет проникнуться событиями того непростого времени и ещё больше узнать об истории страны и региона.
На каждый вопрос участникам предлагалось 4 варианта ответов. На раздумье выделялось 30 секунд. По итогам турнира победителями стала команда трех предприятий – ОАО “Нафтан”, ООО “ЭддиТэк” и ОАО “Строительно-монтажный трест №16” – под названием “Нефтяшки”.
Всем участникам члены жюри вручили бесплатные билеты на посещение уникальной экспозиции “История воинской славы Боровухи”, где они смогут расширить свой кругозор, больше узнать о подвиге дедов и прадедов.
Название: Акцыя
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 23 июня. – С. 16. – (PRO-культура).
Супрацоўнікі наваполацкага музея далучыліся да дабрачыннай акцыі “Свечка памяці”, прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Стартавала ініцыятыва ў 2004 годзе. Яе мэта – нагадаць пра людзей, якія з гонарам вытрымалі выпрабаванні суровага часу ХХ стагоддзя, або загінулі на палях бітваў. Сёлета ўдзел у ёй прынялі грамадзяне з 20 краін далёкага і блізкага замежжа. Агеньчыкі святла ў розных кутках свету замігацелі раніцай 22 чэрвеня. У Наваполацку акцыя прайшла ў стацыянарнай экспазіцыі “Гісторыя вайсковай славы Баравухі”.
А спецыялісты бібліятэкі імя У.Караткевіча да гэтай даты арганізавалі мерапрыемства “Перад вачыма 41-ы, раптам перапынены вайной”. Удзельнікі сустрэчы – наведвальнікі прышкольнана лагеря “Забаўнікі” СШ №14 – дазналіся пра першыя дні вайны, цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца людзям. Вядучая расказала, як здабывалася перамога, колькі людзей было закатавана ў лагерах смерці і колькі разбурана гарадоў. Дзеці пачулі песні ваенных гадоў, вершы пісьменніаў-франтавікоў.