ru Russian be Belarusian

Акцыя

27 Июнь,2023
блог собакифонари охота

Название: Акцыя

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 23 июня. – С. 16. – (PRO-культура).

 

Супрацоўнікі наваполацкага музея далучыліся да дабрачыннай акцыі “Свечка памяці”, прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Стартавала ініцыятыва ў 2004 годзе. Яе мэта – нагадаць пра людзей, якія з гонарам вытрымалі выпрабаванні суровага часу ХХ стагоддзя, або загінулі на палях бітваў. Сёлета ўдзел у ёй прынялі грамадзяне з 20 краін далёкага і блізкага замежжа. Агеньчыкі святла ў розных кутках свету замігацелі раніцай 22 чэрвеня. У Наваполацку акцыя прайшла ў стацыянарнай экспазіцыі “Гісторыя вайсковай славы Баравухі”.

А спецыялісты бібліятэкі імя У.Караткевіча да гэтай даты арганізавалі мерапрыемства “Перад вачыма 41-ы, раптам перапынены вайной”. Удзельнікі сустрэчы – наведвальнікі прышкольнана лагеря “Забаўнікі” СШ №14 – дазналіся пра першыя дні вайны, цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца людзям. Вядучая расказала, як здабывалася перамога, колькі людзей было закатавана ў лагерах смерці і колькі разбурана гарадоў. Дзеці пачулі песні ваенных гадоў, вершы пісьменніаў-франтавікоў.

Прочитано 195 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Другие материалы в этой категории: « Любовь к книге с детства Дорогами мужества »

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

Вы здесь:   HomeО нас Библиотеки в СМИСсылки бокового менюСташкевіч Г. Сустрэча з Полацкам : да 1150-годдзя славутага горада над Дзвіной