ru Russian be Belarusian

Бацькоўскай любові хопіць на ўсіх!

16 Окт,2026
блог собакифонари охота
Бацькоўскай любові хопіць на ўсіх!

Напярэдадні Тыдня бацькоўскай любові, прысвечанай Дню маці і Дню бацькі, 13 кастрычніка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбылася вечарына-канцэрт “Бацькоўскай любові хопіць на ўсіх!” народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы”. Яго кіраўнік узгадала гісторыю ўзнікнення гэтых святаў. Яна таксама зрабіла акцэнт на галоўныя святыні, якія азораны імем матулі: Радзіма-Матуля, Матухна-Прырода, Маці-Зямля; найвышэйшы духоўны ідэал мацярынства – вобраз Багародзіцы. Адзначыла вялікую місію бацькі, як абаронца Айчыны.

Амаль паўтары гадзіны гучалі вершы і песні, прысвечаныя сям’і, бацькам, дзецям, у выкананні ўдзельнікаў калектыва. Перад гледачамі выступілі: Наталля Арцёменка, Фенія Грынёва, Ірына Жалейка, Міхаіл Зудзілаў, Яўгенія Курачова, Ігар Латош, Іна Мароз, Галіна Сташкевіч, Вера Урбан, Лілія Чарняўская. Большую частку канцэртнай праграмы склалі асабістыя творы “крылаўцаў”. Заключным нумарам вечарыны стала песня “Письмо матери” на верш С.Ясеніна ў выкананні Міхаіла Зудзілава.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 70 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.