ru Russian be Belarusian

Вясенняя рапсодыя душы

20 Март,2026
блог собакифонари охота
Вясенняя рапсодыя душы

Пад знакам Года беларускай жанчыны, а таксама сакавіцкіх святаў – Сусветнага дня пісьменніка і Сусветнага дня паэзіі ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага для вучняў 3-Б класа ДУА «Гімназія №1 г.Наваполацка» (настаўнік Шайтар Г.С.) 19 сакавіка адбылася творчая сустрэча з Галінай Сташкевіч – наваполацкай пісьменніцай і кіраўніком народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы».

У аўтарскім выкананні Галіны Сташкевіч прагучалі вясеннія вершы, лірыка-пейзажныя замалёўкі і мініяцюры, напісаныя ёю на беларускай і рускай мовах. Яна зрабіла акцэнт на родную мову, якая па сваёй мілагучнасці займае другое месца сярод моў свету. Праз вясеннюю рапсодыю, якую складаюць асабістыя творы, пісьменніца звярнула ўвагу юных гімназістаў на прыгажосць і велічнасць Матухны-Прыроды, беражлівыя адносіны да яе.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 233 раз(а) Последнее изменение 24 Июль,2026
Оценить
голос(ов)
Другие материалы в этой категории: « Мурчащие друзья Книжный дар »

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.