ru Russian be Belarusian

Пазакласнае чытанне

23 Янв,2024
блог собакифонари охота
Пазакласнае чытанне

19 студзеня ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака ў рамках праекта ”Да лепшых скарбаў дакраніся“ адбылася гадзіна цікавых звестак аб пісьменніках ”Якуб Колас – летапісец свайго народа“.

Вучні 2”В“ класа СШ №4 пазнаёміліся з біяграфіяй беларускага пісьменніка, яго жыццёвым шляхам, літаратурнай дзейнасцю, чыталі яго вершы, удзельнічалі ў гульні ”Добры дзядзька Якуб“, якая складзена па творах Якуба Коласа.

На сустрэчы ўсе слухачы пераканаліся, што Якуб Колас – гэта знакавае імя для нашай краіны, яе гісторыі, культуры і найперш літаратуры. Вялікі паэт і празаік, выдатны вучоны, мудры настаўнік, ён сваім жыццём, працаю і змаганнем паказаў усяму свету, хто такія беларусы.

Прочитано 766 раз(а) Последнее изменение 27 Фев,2026
Оценить
голос(ов)
Другие материалы в этой категории: « Страницы истории Зарядка для ума »

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.