ru Russian be Belarusian

#Выставы

14 Авг,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Новополоцк сегодня. – 2024. – 9 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).

Да Міжнароднага дня кнігалюба, які адзначаецца 9 жніўня, цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага падрыхтавала для навапалачан выставу літаратурных навінак.

Супрацоўнікі ўстановы адабралі творы з захапляльным сюжэтам. Напрыклад, “Марсіянін” Эндзі Вейера, “Кітаіст” Вікторыі Чыжовай, “Жыццё хлапчука” Роберта Макамона. Больш таго, для тых, хто не можа наведаць выставу, бібліятэкары распрацавалі электронную версію пад назвай “10 кніг для кнігалюбаў”. Яна ўключае ў сябе раманы, аповесці, дэтэктывы на любы густ. Убачыць экспазіцыю можна на афіцыйным сайце ЦБС.

Адчуць духмяны водар традыцыйных страў нашых продкаў запрашае бібліятэка імя К.Сіманава. У межах аўтарскага праекта “З любоўю да роднай зямлі” тут арганізавалі кніжную выставу “Смак беларускай кухні”.

На экспазіцыі можна пазнаёміцца з гісторыяй з’яўлення і распаўсюджвання бульбы на нашай зямлі, паглыбіць свае веды аб карысці мёду і спосабах яго ўжывання, знайсці ўнікальныя рэцэпты нацыянальнай культуры.

Прочитано 150 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

Вы здесь:   HomeО нас Библиотеки в СМИВойны победная строка