Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 февр. – С. 16. – (PRO-культура).
Да роднага краю з любоўю. У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага для вучняў СШ №8 і СШ №11 прайшла інтэлектуальная гульня “Сімвалы Беларусі”.
Гульнёвае поле ўключала пяць тэм: пераклад, прырода, спадчына, гарады, сімвалы. Кожная з іх мела пытанні ад самых простых да складаных. Асаблівую цікавасць выклікалі заданні з катэгорыі выпадковых. Падчас мерапрыемства дзеці не толькі дэманстравалі выдатныя веды пра родную краіну, але і даведаліся шмат цікавых фактаў пра Беларусь. Вядучая мерапрыемства – загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Анастасія Крупко – падзякавала гульцам за актыўнасць. Лепшым уручыла салодкія прызы.