Нечат этой страницы

#Конкурс

18 Feb,2025
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 февр. – С. 16. – (PRO-культура).

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу сачыненняў “Літаратурны дыялог з Яўгенам Носавым”. Ён быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Яўгена Іванавіча і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэтая ініцыятыва стала яркай падзеяй у межах цыкла мерапрыемстваў “Чытаем рускіх пісьменнікаў – адкрываем Расію”, які рэалізуецца Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай Наваполацка сумесна з Рускім Домам ў Мінску. Удзел у спаборніцтве ўзялі школьнікі з гарадоў-пабрацімаў Наваполацка і Курска. Пачынаючыя аўтары не толькі дэманстравалі свае літаратурныя здольнасці, але і паглыбіліся ў творчасць пісьменніка, праз прызму светапогляду Носава апісвалі падзеі мінуўшчыны, разважалі пра сучаснае жыццё. У іх творах праявіліся дабрыня, патрыятызм, імкненне да міру, што з’яўляецца сапраўдным сведчаннем высокай маральнасці маладога пакалення. Журы адзначыла добры ўзровень работ юных творцаў.

Ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў трэцяе месца заняла новапалачанка Ксенія Каваленка з конкурснай працай “Дзякуй за “ляльку!”. На другім месцы таксама наша зямлячка Ксенія Краснова з работай “Яўген Носаў і яго творы”. Перамогу святкавала Зоя Рыжкова з Курска (эсэ “Чырвонае віно Перамогі”. Аповесць як подзвіг пісьменніка”).

Ва ўзроставай катэгорыі 15-18 гадоў увесь п’едыстал гонару заняў Наваполацк. На 3-й прыступцы размясцілася Паліна Мароз (“Лялька”), на 2-й – Ульяна Грачушнік (“Аповесць пра вайну”), на 1-й – Раман Казлоўскі (“Маё знаёмства з Яўгенам Носавым”). Ва ўзроставай катэгорыі ад 19 да 21 года прызавыя месцы атрымалі куране.

Прочитано 36 раз(а)
Оценить
голос(ов)