Я распраўляю крылы для палёту...

12 Mar,2026
блог собакифонари охота
Я распраўляю крылы для палёту...

Пад знакам Года беларускай жанчыны 10 сакавіка ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага адбылася творчая вечарына-канцэрт пісьменніцы і кіраўніка народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” Галіны Сташкевіч, якая была прысвечана і яе юбілею. Прыйшлі павіншаваць юбіляршу начальнік аддзела культуры Наваполацкага гарвыканкама Алеся Садоўская і дырэктар ЦБС г.Наваполацка Марыя Караваева.

Галіна Сташкевіч прадставіла разнастайныя па зместу і жанру асабістыя творы, якія піша на беларускай і рускай мовах. Гучалі з глыбокім філасофскім зместам грамадска-патрыятычныя, духоўна-маральныя і лірыка-рамантычныя вершы, апавяданні, мініяцюры, замалёўкі. Добрае ўражанне пакінула творчасць пісьменніцы, якая была яшчэ і ўдалым рэжысёрам-сцэнарыстам сваёй вечарыны. Упрыгожылі вечарыну лірычныя песні, напісаныя на вершы Галіны Сташкевіч. Аўтар музыкі і выканаўца – Сяргей Гоманаў.

Было шмат шчырых слоў сказана ў адрас Галіны Сташкевіч. Шчодра надзялілі яе кветкамі, цукеркамі, памятнымі падарункамі. Атрымала яна і музычны падарунак на фартэпіяна ад Валянціны Пакрапіўнай.

На крылах натхнення няхай Галіна Сташкевіч стварае новыя праекты і радуе імі прыхільнікаў сваёй творчасці. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 168 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.