Название: #Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 15 дек. – С. 16. – (Дайджест).
Да 11 студзеня ў выставачнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага працуе персанальная выстава Вольгі Трус “Сатворчасць мрояў і рэальнасці”.
Вольга жыве і працуе ў Наваполацку. Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Доўгі час працавала мадэльерам-дызайнерам, а нядаўна занялася жывапісам. За сваю творчую кар’еру стала прызёрам міжнародных конкурсаў “Белая Амфара” (г. Віцебск), “Мастацтва сілуэта”, “Эмоцыі”, “Арт-сезоны” (г. Масква), “Адміралцейская іголка” (г. Санкт-Пецярбург). Дзякуючы такому поспеху была прынята ў Прафесійны саюз мастакоў Расіі.
На выставу, што размясцілася ў цэнтральнай бібліятэцы, аўтар перадала боль за 20 твораў, створаных за апошнія 25 гадоў.