Название: Форумы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 10 нояб. – С. 16. – (PRO-культура).
Загадчык аддзела абслугоўвання наваполацкай дзіцячай бібліятэкі імя С.Маршака Анастасія Крупко стала ўдзельніцай Міжнароднай спецыялізіраванай культурна-адукацыйнай праграмы “Нашы бібліятэкі: руская мова, як родная”, арганізаванай па лініі Рассупрацоўніцтва.
Мерапрыемства, якое прайшло напрыканцы кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу, наведалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Паўднёвай Асеціі. Напрацягу чатырох дзён госці дзяліліся сваімі распрацоўкамі, абменіваліся вопытам, знаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай лепшых бібліятэк горада на Няве.
У завяршэнні адукацыйнай часткі былі падведзены вынікі дзейнасці праграмы прафесійнага развіцця і адзначаны лепшыя ў конкурсе напісання эсэ. Анастасія Крупко атрымала сертыфікат удзельніка сустрэчы і была ўзнагароджана дыпломам пераможцы ў намінацыі “Кніга, якая змяніла маё жыццё” за аповяд, напісаны па кнізе Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”.