Нечат этой страницы

Свята і пяшчота

17 Oct,2023
блог собакифонари охота

Название: Свята і пяшчота

Автор: Сташкевіч Галіна

Издание: ЛіМ. – 2023. – № 41 (13 кастр.) – С. 2.

У зале мастацтваў цэнтральнай біблятэкі імя У.Маякоўскага горада Наваполацка адбылася выстаўка-канцэрт “Прыцягненне” Галіны Худніцкай – беларускай мастачкі, паэтэсы, якая больш за дваццаць гадоў сярод удзельнікаў наваполацкіх “Крылаў”.

Былі прадстаўлены яе новыя мастацкія работы, а таксама аўтарскі альбом графічных работ “Прагулка ў восень”, выданні, якія Галіна Худніцкая праілюстравала.

Да вершаў паэтэсы звярнуліся музыканты і спевакі. Песні прагучалі ў музычным аздабленні і выкананні Ірыны Вашчанкі, Ірыны Каралёвай, Ліліі Чарняўскай. Свае вершы чыталі і паэтэса.

З 1996 года Галіна Сяргееўна прафесійна займаецца жывапісам па тканіне і батыкам, ствараючы пейзажы, нацюрморты, абстрактныя карціны. З 2012 года працуе ў тэхніцы сухой пастэлі, развіваючы некалькі серый, сярод якіх – пушкініяна, прысвечаная жывапісным пейзажам Пушкінскіх гор. У гэтых мясцінах яна была на шматлікіх мастацкіх плэнерах.

Тры месяцы экспанавалася яе вялікая выстаўка пушкінскай серыі ў Расійскім доме навукі і культуры (Германія, Берлін). Са сваім мастацтвам Галіна Худніцккя была прадстаўлена на свяце Пушкінскай паэзіі і рускай культуры ў Дзяржаўным музеі-запаведніку А.С.Пушкіна “Міхайлаўскае”. Персанальная выстаўка Галіны Худніцкай праходзіла ў Палацы мастацтва горада Мінска.

Прочитано 134 раз(а)
Оценить
голос(ов)