Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 6 окт. – С. 16. – (PRO-культура).
Да 20 кастрычніка ў цэнтральнай біблятэцы імя У.Маякоўскага працуе выстава беларускай мастачкі, паэткі, удзельніцы народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” Галіны Худніцкай “Прыцягненне”.
У экспазіцыю ўвашло 20 карцін, напісаных сухой пастэллю, і распісаныя ў тэхніцы бацік паланціны. Усе яны прысвечаны прыгажосці навакольнай прыроды. Касачы, гарлачыкі, вяргіні – разглядваючы графічныя палотны мастачкі, глядач быццам здзяйсняе падарожжа па незвычайнаму свету колераў і форм кветкавага міру. Яе работы захапляюць паветранасцю, мяккасцю ліній, жывапіснасцю мастацкага матэрыяла.
Адкрыццё выставы сумясцілі з творчым вечарам, прысвечаным юбілею мастачкі. Музычнай прэлюдыяй стала папуры на фартэпіяна ад Валянціны Пакрапіўнай. Кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч прадставіла творчы партрэт мастачкі, а Ірына Вашчанка, Ірына Каралёва і Лілія Чарняўская выканалі лірычныя песні, напісаныя на радкі Галіны Худніцкай. Апошняя пазнаёміла прысутных са сваімі жывапісам і вершамі, аўтарскім альбомам графічных работ “Прагулка ў восень. Міхайлаўскае. Трыгорскае, Пятроўскае”.
У адрас гераіні вечара было выказана шмат цёплых слоў з пажаданнямі радаваць прыхільнікаў новымі цікавымі праектамі.