Название: Дзень ведаў
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 1 сент. – С. 16. – (Дайджест).
У рамках мэтавай праграмы ”Сонейка“ бібліятэка імя А.С.Пушкіна запрасіла выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра на нясумны ўрок ”Свет ствараем разам“, прысвечаны Дню ведаў. Тэма занятка: ”Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння“. Бібліятэкар прапанавала гасцям паразважаць, што можа зрабіць кожны з нас на карысць сваёй сям’і, краіны. Дзеці прыйшлі да высновы, што ў іх моцах добра вучыцца, працаваць, любіць і абараняць родную зямлю, шанаваць традыцыі і памятаць пра подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Напрыканцы мерапрыемства чытачы вырабілі контуры далонек і ”схавалі“ імі абрыс нашай дзяржавы, як бы абараняючы яе ад непрыемнасцяў. Супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі выхаванцаў СПЦ з пачаткам новага навучальнага года і, далучыўшыся да гарадской дабрачыннай акцыі ”Прафсаюзы дзецям“, падарылі ім кнігі, канцылярскія прадметы.
”Аўтарская праграма ”Сонейка“ была распрацавана для юных гараджан, якія часова апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах. У яе межах мы раз на месяц арганізуем тэматычныя мерапрыемствы. Пры распрацоўцы арыентуемся на цікавасці хлопчыкаў і дзяўчынак, важныя падзеі, святы. Наша супрацоўніцтва з цэнтрам доўжыцца ўжо 20 гадоў“, – у размове з карэспандэнтам ”НС“ расказала загадчыца бібліятэкі імя А.С.Пушкіна Таццяна Варанец.