Название: Выставы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 12 авг. – С. 16. – (PRO-культура).
4 жніўня споўнілася 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. З нагоды гэтай падзеі ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адкрылася выстава, прысвечаная творчасці літаратара.
Янка Брыль – чалавек вялікага таленту і шчырай душы. Яго творы прасякнуты глыбокім пачуццём любові да роднай старонкі, а жыццё – сумленным служэннем дзеля яе росквіту і дабрабыту. Доўгі час пісьменнік узначальваў Беларускае аддзяленне таварыства “Канада – СССР”, быў ганаровым членам Нацыянальнай акадэміі навук. Брыль напісаў 36 кніг, многія з якіх знайшлі шырокае прызнанне ў свеце. Падборку лепшых твораў аўтара можна пабачыць у бібліятэцы да канца наступнага тыдня.