Нечат этой страницы

PRO-культура

07 Dec,2020
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 4 дек. - С. 16.

 

Выставы

26 лістапада споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка і паэта, самабытнага прадстаўніка нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя, Уладзіміра Караткевіча.

Уладзімір Сямёнавіч пісаў пра гісторыю бацькаўшчыны. Зрабіў ўнёсак у развіццё нацыянальнай кінадраматургіі. Выступаў у абарону помнікаў архітэктуры і прыроды, аказаў значны ўплыў на грамадскае і духоўнае жыццё нашага народа. Істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычнай і жанравай адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным, філасофскім сэнсам.

У дзень нараджэння знакамітнага песняра беларускага слова ў наваполацкай бібліятэцы, якая носіць яго імя, адбылося адкрыццё выставы малюнкаў юных мастакоў ізастудыі “Хамалеон” Палаца дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Таццяны Асташкевіч. Наведвальнікі студыі прадставілі ілюстрацыі да любімых твораў знакамітага пісьменніка. Убачыць экспазіцыю можна да канца бягучага года.

 

Прочитано 111 раз(а)
Оценить
голос(ов)