Нечат этой страницы

PRO-культура

17 Jun,2019
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 14 июня. — С. 16.

 

Імпрэзы

Імправізаваны літаратурны пікнік арганізавалі каля бібліятэкі імя Я.Коласа. У праграме – загадкі, конкурсы, анаграмы. Удзельнікамі акцыі сталі звычайныя мінакі. Карэспандэнты «НС» таксама зацікавіліся яе заданнямі, справіліся з імі і атрымалі ў падарунак раман вядомага расійскага пісьменніка Барыса Акуніна.

 

Фестывалі

Чарговым прызнаннем у любові роднаму гораду стаў юбілейны дзясяты песенна-паэтычны канцэрт-марафон «Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!» народнага калектыву «Крылы». Ён прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. З вядомымі эстраднымі і аўтарскімі песнямі на музычную дарожку марафона выходзілі Юлія Загнетава, Маргарыта Змітровіч, Міхаіл Зудзілаў, Ларыса Сакарэнка, Алена Штукіна. Гучалі вершы Мікалая Балдоўскага і Ларысы Сакарэнка. Пад музычны акампанемент Валянціны Пакрапіўнай кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч дэкламавала аўтарскія лірычныя замалёўкі пра горад, вершы паэтаў-першабудаўнікоў Наваполацка.

 

Пад знакам Пушкіна

Дзіцячая бібліятэка-філіял №4, якая з гонарам носіць імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, запрасіла новапалачан і гасцей горада на касцюміраванае свята «Як на Пушкіна юбілей…». У вобразах паэта і яго жонкі выступілі супрацоўнікі бібліятэкі. Удзельнікі мерапрыемства не толькі даведаліся цікавыя факты з жыцця класіка, але і з задавальненнем паслухалі вершы-прысвячэнні паэту, паказалі сябе добрымі знаўцамі пушкінскіх казак, прайшоўшы ўсе туры інтэлектуальнай гульні «Лібквіз».

Напрыканцы свята адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў конкурсу дзіцячага малюнка «Казка аб залатым пеўніку». Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі Аляксандра Шчаўкун, Юлія Калягіна, Леў Навіцкі, Сафія Юшчанка. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Мікіце Міхеенку.

Канцэртную праграму для жыхароў горада і наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падрыхтаваў народны калектыў «Крылы». Вечар па творчасці «сонца рускай паэзіі» прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Добры настрой гледачам дарылі «крылаўцы» Ларыса Сакарэнка, Тамара Талкачова, Мікалай Балдоўскі, Аляксандр Ігонін, Алена Штукіна, Галіна Сташкевіч.

Прочитано 246 раз(а) Последнее изменение 17 Jun,2019
Оценить
голос(ов)