Нечат этой страницы

Магія паэтычнага слова…

25 Mar,2021
блог собакифонари охота
Магія паэтычнага слова…

Да Сусветнага дня паэзіі 23 сакавіка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбылася вечарына-канцэрт літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”, якую адкрывала сваімі лірычнымі творамі пра паэзію яго кіраўнік Галіна Сташкевіч. У выкананні Аляксандра Ігоніна прагучалі знакамітыя творы А.С.Пушкіна: верш “Признание” і раманс “Я Вас любил”. Вядомы верш “Трусиха” Эдуарда Асадава прачытала Валянціна Пакрапіўная, а яе ўнучка Сашанька пакарыла гледачоў сваёй непасрэднасцю і артыстызмам. Яна выконвала вершы, напісаныя для дзяцей, наваполацкіх паэтак Ганны Аляскеравай, Ірыны Багданавай, Ніны Дзянісавай. Са сваімі вершамі выступіў цікавы самабытны паэт Андрэй Шнітко. Паэты-барды Ірына Вашчанка і Аляксандр Нясон прадстаўлялі свае вершы і прыгожыя аўтарскія песні. На завяршэнне вечарыны адметна і шчыра гучалі вершы паэткі Іны Мароз. 

У цесным коле паэтаў і прыхільнікаў іх творчасці на працягу гадзіны адчувалася магія паэтычнага слова ...

 Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

 

  {gallery}stories/2021/20210325-magiya-paetychnaga-slova{/gallery}

Прочитано 470 раз(а) Последнее изменение 25 Mar,2021
Оценить
голос(ов)