ru Russian be Belarusian

Название: Святло кнігі

Автор: Радзько  Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 8 августа. - С. 1, 6.

 

         Шостага жніўня споўнілася 500 год з дня, калі ў Празе пабачыла свет першая друкаваная кніга на старажытнай беларускай мове – “Псалтыр”. Яе выдаў наш земляк – палачанін Францыск Скарына. Даступнасць чытання прынесла людзям магчымасць шукаць інфармацыю і самастойна аналізаваць яе. Эпоха кнігадрукавання стала прадвеснікам з’яўлення газет, радыё, тэлебачання і інтэрнэта.

        Нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, кніга і сёння з’яўляецца асноўнай крыніцай ведаў. Да яе звятаюцца школьнікі, студэнты, навукоўцы, даследчыкі і простыя аматары чытання. У кожнага свае запатрабаванні і густ. Сакрэтамі навігацыі ў бясконцым інфармацыйным патоку, яго класіфікацыяй, апрацоўкай і сістэматызацыяй валодаюць прадстаўнікі адной з самых паважаных прафесій у свеце – бібліятэкары. Першыя крокі на шляху знаёмства з тонкасцямі гэтай справы робяць маладыя спецыялісты цэнтралізаванай біблітэчнай сістэмы г.Наваполацка Алена Кісель і Аляксандра Цюрына.

       На працу ў бібліятэку-філіял №2 імя К.Сіманава ўраджэнка вёскі Валынцы Верхнядзвінскага раёна Аляксандра Цюрына прыйшла пасля заканчэння факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. “Уважлівая да запатрабаванняў чытача, хуткая на пад’ём, напоўненая цікавымі творчымі ідэямі і жаданнем працаваць”, - так характэрызуе загадчыца другога філіяла Таццяна Пятрага сваю новую супрацоўніцу. Першы прафесійны вопыт Аляксандра атрымала яшчэ ва ўніверсітэце – праходзіла працоўную практыку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. З вялікай павагай дзяўчына ставіцца да гісторыі родных мясцін, ўдзельнічае ў краязнаўчых экспедыцыях па Беларусі, займаецца спортам. Яшчэ школьніцай яна неаднаразова прадстаўляла родную мясцовасць на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, а падчас вучобы ва ўніверсітэце была адной з лепшых у складзе моладзевага атрада правапарадку грамадскай арганізацыі БРСМ.

       З першага жніўня да працы ў бібліятэцы-філіяле №3 імя С.Маршака прыступіла яшчэ адна выпускніца ўніверсітэта культуры – Алена Кісель. Алена нарадзілась і вырасла ў чароўным вішнёвым краі, знакамітым свамімі азёрамі і велічнымі храмамі, - горадзе Глыбокае. З дзяцінства была вельмі творчай натурай. Дзяўчына мае добрую музычную адукацыю, займаецца народнымі танцамі і фатаграфіей. Любіць падарожнічаць і вывучаць архітэктуру. Усебаковыя таленты Алены праявіліся ва ўніверсітэце. Разам з аднагрупнікамі яна арганізоўвала цікавыя культурныя імпрэзы, праводзіла акцыі для дзяцей, ўдзельнічала ў стварэнні відэарэпартажа пра знакамітага беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча ХІХ стагоддзя Караля Чапскага. “Мэтанакіраваная дзяўчына, валодае добрымі ведамі і жаданнем спасцігнуць асаблівасці бібліятэчнай справы”, - гаворыць пра свайго маладогоа спецыяліста загадчыца бібліятэкі імя С.Маршака Таццяна Хватынец.

           Аляксандра і Алена – розныя, але іх яднае любоў і павага да кнігі.

PRO-культура

04 Авг,2017

Название: PRO-культура

Автор: Радзько  Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 4 августа. - С. 16.

 

Бібліятэка імя Я.Коласа

     Сучасная публічная бібліятэка – гэта не толькі паўнавартасныя інфармацыйныя рэсурсы, свабодны доступ да іх, але і камфортнае асяроддзе для чытачоў: з “шумнымі” и “ціхімі” зонамі, з адкрытымі вялікімі прасторамі-пляцоўкамі і асобнымі кабінетамі, з маленькімі чытальнымі заламі, дзе можна адасобіцца ў “запаветным” кутку на абанеменце. Супрацоўнікі філіялаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы нашага горада адчуваюць запатрабаванні сучаснасці і смела крочаць насустрач зменам.

        З мэтай пашыраць межы прастораў “храма кнігі” бібліятэка імя Я.Коласа запусціла новы цыкл прома-акцый “Бібліятэка без сцен”.

       З надыходам цёплага надвор’я супрацоўнікі ўстановы зладзілі імправізаваны “Кніжны дворык” на свежым паветры, дзе прапаноўвалі жыхарам горада творы на любы густ – ад рамана да фантастыкі. Прыемным дадаткам да цікавага чытва стаў падарунак-закладка з дэвізам акцыі: “Кніга не ведае межаў!”. Для аматараў перыядычнага друку працавала “лаўка часопісаў”. Зручна ўладкаваўшыся на лавачцы, наведвальнікі маглі пазнаёміцца з апошнімі навінкамі сучаснай прэсы.

PRO-культура

31 Июль,2017

Название: PRO-культура

Автор: Радзько  Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 28 июля. - С. 16.

 

Бібліятэка імя Я. Коласа

     2017 год адзначаны юбілеямі двух знакамітых класікаў беларускай літаратуры – Якуба Коласа і Янкі Купалы. З гэтай нагоды супрацоўнікі бібліятэкі імя Я. Коласа аформілі выставу-панараму “У думках, у сэрцах, у песнях: песняры зямлі беларускай”. Выстава прапануе ўвазе наведвальнікаў цікавыя факты з жыцця і творчасці паэтаў, прысвячэнні і ўспаміны іх суайчыннікаў.

 

PRO-культура

20 Июль,2017

Название: PRO-культура

Автор: Радзько  Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 14 июля. - С. 16.

 

Бібліятэка імя А.С.Пушкіна

З 1 чэрвеня па 31 жніўня дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна запрашае гараджан сабраць асабісты гербарый.

Раз у тыдзень у бібліяэцы і на сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка будзе з’яўляцца інфармацыя аб неабходнай для калекцыі расліне. Збіраць кветкі і травы трэба ў сухое надвор’е, без расы на лісце. Прасцей за ўсё сушыць у кнігах і часопісах, а захоўваць – у звычайным альбоме. Затым сабраны матэрыял неабходна аформіць: падпісаць назву кожнага “экспаната”, месца яго знаходжання (лес, луг), дату і месца збору (горад, вёска, раён, вобласць). Аформіць гербарый можна на аркушы картона фарматам А3, дадаўшы да абавязковага спісу любыя расліны, што прыйшліся да спадобы.

З 1 кастрычніка ўсе ўдзельнікі змогуць выставіць свае калекцыі ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна.

 

Бібліятэка імя Я. Коласа

Да канца ліпеня ў бібліятэцы імя Я. Коласа працуе фотавыстава Аляксея Пузікава “Дзякуй за жыццё!”. На экспазіцыі прадстаўлены фотоздымкі шчаслівых бацькоў, а таксама спецыялістаў цэнтра “ЗаРаджэнне” і проста сардэчных людзей, удзел якіх паспрыяў захаванню жыцця немаўлят.

Ініцыятарам выставы стаў каардынацыйны цэнтр абароны сямейных каштоўнасцей “ЗаРаджэнне” Полацкай епархіі, галоўныя задачы якога – выратаванне ненароджаных дзяцей і ўмацаванне інстытута сям’і. Цэнтр быў створаны ў 2012 годзе па блаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія.

 

PRO-культура

10 Июль,2017

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 7 июля. - С. 16.

 

Бібліятэка імя А.С.Пушкіна

Абласное свята-конкурс самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”, якое напрыканцы чэрвеня прайшло ў г.п.Лёзна, стала знакавым для наваполацкага народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”. 

“Гран-пры конкурсу заваявала паэтка, бард Іна Саламаха (Мароз). Перамогу новапалачанцы прынеслі верш “Слодыч дзяцінства” і “Сэрца маё – Беларусь!”. За аўтарскія песні “Музыка“ і “Сад” кампазітар, спявачка Алена Штукіна была адзначана дыпломам у намінацыі “Музычны густ”. А паэт, Міхаіл Зудзілаў прывёз дадому дыплом удзельніка абласнога конкурсу. На свяце ён выканаў бардаўскую песню на злабадзённую тэму “Абаненты сеткі закаханых”, - расказала кіраўнік аб’яднання “Крылы” Галіна Сташкевіч.

 

Название: Достояние народа

Автор: Клуб друзей Культуры «Истоки» при библиотеке им.Я.Коласа

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 16 июня. - С. 14.

 

     Славянская письменность возникла в Великой Моравии - государстве, которое занимало территории современных Словакии, Чехии, Венгрии, Силезии, юга Польши и запада Украины.

     Годом создания азбуки считается 863-й - когда в Византию прибыли послы от моравского князя Ростислава с просьбой направить к нему проповедников, владеющих славянским языком. Ими стали Кирилл и Мефодий. Сегодня мы являемся наследниками и преемниками бесценного дара, оставленного нам святыми равноапостольными братьями. В память об их великом подвиге ежегодно 24 мая отмечается День славянской письменности.

    Колыбелью белорусской государственности и культуры по праву считается древний Полоцк. Здесь родились великие просветители земли белорусской - Евфросиния Полоцкая, Франциск Скорина, Симеон Полоцкий.

     Осознав значимость духовного просвещения, Скорина первым среди восточных славян начал книгоиздательскую деятельность. 6 августа 1517 года в Праге вышла в свет его первая книга - «Псалтырь», в предисловии к которой он писал: «Я, Франциск Скорина, сын славного Полоцка, в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути русскими словами, а словенским языком».

       В нынешнем году отмечается 500-летие белорусского книгопечатания, неразрывно связанное с именем нашего всемирно известного земляка. Этому знаковому событию посвящена выставка «Ее Величество книга», которая проходит в библиотеке им. Я. Коласа. 20 мая в учреждении состоялся концерт классической музыки, приуроченный ко Дню славянской письменности. В исполнении учащихся детской школы искусств №1 Ангелины Пирог, Федора Апанасовича прозвучала музыка всемирно известных композиторов: И.С. Баха, Э. Грига, С.Прокофьева.

Название: Читай-кампания

Автор: Радько Нелли

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 13 июня. - С. 4.

 

     Окунуться в праздник книги и чтения всем желающим предлагал большой творческий проект централизованной библиотечной системы “Читай, город!”. На тематических площадках, которые 7 июня расположились в парке культуры и отдыха, можно было не только ознакомиться с книжными новинками, но и весело отдохнуть всей семьёй: сделать ставку в импровизированным казино, смастерить или нарисовать любимого сказочного героя, примерить новый образ в “фотоателье” и даже узнать судьбу в гаданиях по символике.

     А в день основных торжеств возле библиотеки им. А.С.Пушкин прошёл традиционный песенно-лирический концерт-марафон “Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк”, подготовленный литературно-музыкальным салоном “Крылья”.

 

PRO-КУЛЬТУРА

12 Июнь,2017

Название: PRO-КУЛЬТУРА

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 2 июня. - С. 16.

 

Бібліятэка імя К.Сіманава

     У бібліятэцы імя К.Сіманава прайшла гасцёўня, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Яе ўдзельнікі – вучні 3-га класа СШ №1 пазнаёміліся з творчасцю Якуба Коласа і прынялі ўдзел у невялічкай віктарыне пра матывах твораў класіка. Як расказала вядучая мерапрыемства бібліятэкар Алена Гугніна, галоўнай мэтай сустрэчы стала жаданне прывіць юным новапалачанам цікавасць да беларускіх казак.

 

Вы здесь:   HomeУслугиАкцииПриложение 2