ru Russian be Belarusian

PRO-культура

24 Авг,2020

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 21 авг. - С. 16.

 

Акцыі

Бібліятэка імя Я.Коласа працягвае радаваць гараджан цікавымі сустрэчамі і прыемнымі сюрпрызамі.

У рамках цыкла вулічных акцый “Сябруем з бібліятэкай” супрацоўнікі ўстановы арганізавалі буккросінг “Я чытаю – і ты чытай!” з конкурсамі і віктарынай. За правільны адказ удзельнікі летняга марафона атрымлівалі прызы і сцяжкі-візітоўкі. А народныя прыказкі і прымаўкі яшчэ раз нагадалі пра ролю чытання ў жыцці чалавека. Увазе гледачоў прапанавалі кнігі на любы густ – ад фантастыкі і прыгод да класікі айчыннай і замежнай літаратуры.

 

Праекты

Сумесны фотапраект бібліятэкі імя А.С.Пушкіна і рэдакцыі гарадской газеты “Наваполацк сёння” пад назвай “Прыгажосць роднага краю” набірае папулярнасць. Два дзясяткі аўтараў ужо даслалі свае работы. Штотыдзень мы публікуем іх у афіцыйных групах газеты на платформе найбольш папулярных сацыяльных сетак.

Праект стартаваў напрыканцы ліпеня. Мы запрасілі гараджан дасылаць фота любімых месцаў нашага горада і яго ваколіц на е-mail:Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Атрымалі шмат выдатных кадраў, за што шчыра дзякуем усім удзельнікам. Сярод найбольш распаўсюджаных сюжэтаў – цэнтральныя вуліцы, мост, гарадскія забудовы, людзі і, вядома, хатнія любімцы. Фотапраект прымеркаваны да Году малой радзімы і ставіць мэту прыцягнуць увагу гараджан да вывучэння роднага краю. Усе здымкі размесцяць у афіцыйных групах сацыяльных сетак “Бібліятэкі Наваполацка” і “Наваполацк сёння”, а лепшыя прадставяць на выставе восенню. Далучайцеся!  

PRO-культура

17 Авг,2020

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 14 авг. - С. 16.

 

Выставы

Клуб сяброў культуры “Вытокі” пры бібліятэцы імя Я.Коласа прадставіў выставу копій рэпрадукцый карцін “Кветкі Перамогі”, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі і Сусветнаму дню прыгажосці.

Перамога натхніла мастакоў на стварэнне цэлага шэрагу твораў, якія назаўжды ўвекавечылі гераічны подзвіг народу. Ваенная тэма знайшла адлюстраванне ў творчасці многіх мастакоў. У экспазіцыі прадстаўлена каля 30 карцін беларускіх і замежных мастакоў. Сярод іх знакамітыя і малазнаёмыя шырокай публіцы работы, але ўсе іх аб’ядноўвае шчырая, светлая радасць заваяванага міру.

Выстава працягне сваю работу да 9 кастрычніка.  

 

 

 

Перамогі

11 Авг,2020

Название: Перамогі

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 7 авг. - С. 16.

 

Абласны этап творчага конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”, прымеркаваны да Году малой радзімы, прынёс шэраг узнагарод наваполацкай моладзі.

У намінацыі “Працуючая моладзь” першае месца ўзяла калектыўная работа супрацоўнікаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка Вікторыі Антушэвіч, Вольгі Бурносенка, Тамары Іванько, Анастасіі Крупко, Дар’і Мацкевіч, Дзіяны Пілат, Вольгі Мішурнай, Марыі Шарабайка. Творчая каманда стварыла буктрэйлер па кнізе сучаснага беларускага аўтара Андрэя Федарэнкі “Тры талеры”.  

 

 

 

Выстава

10 Авг,2020

Название: Выстава

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 31 июля. - С. 16.

 

Да 21 жніўня ў бібліятэцы імя Я.Коласа працуе фотавыстава “Я так бачу!”. На экспазіцыі прадстаўлена 79 работ удзельнікаў-членаў моладзевага інклюзіўнага клуба “Дабрыня” (кіраўнік Аляксандр Муждабаеў), які аб’ядноўвае маладых людзей з абмежаваннямі і юных валанцёраў. Работа над выставай вялася на працягу года. Лепшыя здымкі адбіралі прафесіянальныя фатографы. Галерэя прадстаўленных работ вельмі разнастайная, але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – своеасаблівы погляд на звыклыя для нас рэчы.  

 

 

 

 

 

Праект

10 Авг,2020

Название: Праект

Автор: Усоўская Алеся

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 24 июля. - С. 16.

 

І яшчэ адзін цікавы праект прапануе бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Да канца лета ў чытальнай зале працуе інтэрактыўная пляцоўка “Гульнялэнд”. Для дзяцей арганізаваны забавы па інтарэсах: настольныя гульні, крыжаванкі, вырабы з паперы. Для самых маленькіх прадугледжаны куток з размалёўкамі. Юныя чытачы разам з матулямі і бабулямі не толькі гуляюць, але і знаёмяцца з дзіцячымі часопісамі і кнігамі. Самых актыўных штотыдзень чакаюць прызы і прыемныя сюрпрызы. Уладальніцай першага з іх стала Вера Шумілкіна, якая разам з бабуляй Аленай Яўгенаўнай штодня наведвалася ў кожны куток забаўляльнай краіны “Гульнялэнда”.  

 

 

 

Конкурсы

10 Авг,2020

Название: Конкурсы

Автор: Усоўская Алеся

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 24 июля. - С. 16.

 

У бібліятэках Наваполацка працягваюцца дзіцячыя конкурсы летняга чытання.

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве “Дзед Прыродазнаўца раскажа…”, аб’яўленым бібліятэкай імя С.Маршака, запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі 1-6-х класаў, якім трэба прачытаць кнігі Галіны і Сяргея Трафімавых. Для гэтага на абанеменце падрыхтавана выстава, дзе прадстаўлены пазвавальныя і займальныя гісторыі гэтых аўтараў пра жывёл і расліны, загадкавыя адкрыцці ў свеце прыроды, таямніцы Сонечнай сістэмы.

А дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна праводзіць традыцыйнае творчае спаборніцтва на лепшага чытача. Сёлета дзецям прапануецца для чытання літаратура на беларускай мове. За кожны твор хлопчыкі і дзяўчынкі атрымоўваюць стылізаваны пялёстак валошкі. Тых, хто збярэ большую іх колькасць, чакаюць узнагароды! Вынікі падвядуць 15 верасня.

Больш сталую публіку бібліятэка імя А.С.Пушкіна сумесна з рэдакцыяй гарадской газеты “Наваполацк сёння” запрашае прыняць удзел у фотавыставе “Прыгажосць роднага краю”, прымеркаванай да Году малой радзімы. Фота любімых месцаў нашага горада і яго ваколіц неабходна дасылаць на e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Усе здымкі размесцяць у афіцыйных групах сацыяльных сетак “Бібліятэкі Наваполацка” і “Наваполацк сёння”, а лепшыя прадставяць на выставе восенню.  

 

 

 

Выставы

14 Июль,2020

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 10 июля. - С. 16.

 

Выставы

Бібліятэка імя Я.Коласа запрашае акунуцца ў шчаслівыя хвіліны, захаваныя на фотаздымках сямейных альбомаў навапалачан. У мастацкай зале ўстановы размясцілася выстава лепшых работ гарадскога фотаконкурсу “Шчаслівая сям’я – шчаслівая краіна”, ініцыятарамі якога выступілі наваполацкі музей, гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра” і газета “Наваполацк сёння”.

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага працуе выстава дыпломных праектаў выпускнікоў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага “Перамога”. Экспазіцыя аб’яднала каля 30 работ, выкананых у розных тэхніках і жанрах, дзе юныя мастакі ярка і шматгранна раскрываюць галоўную тэму, закладзеную ў назве.  

 

 

 

 

PRO-культура

30 Июнь,2020

Название: PRO-культура  

Автор: Радзько Нэлі  

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 26 июня. - С. 16.  

 

Праект  

З 16 па 22 чэрвеня Наваполацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма правяла Тыдзень ваеннай кнігі. Арт-зоны з атрыбутыкай ваенных часоў, дзе кожны мог зрабіць памятны фотаздымак, патрыятычныя акцыі, агляды кніжных выстаў, паказы буктрэйлераў – у рамках тыдня бібліятэкары арганізавалі шмат цікавых ініцыятыў. Напрыклад, у бібліятэцы імя Я.Коласа наведвальнікам прапанавалі ўспомніць самыя пранізлівыя літаратурныя творы пра вайну, у восьмым філіяле мікрараёна Баравуха – запрасілі на цікавую тэматычную выставу, а ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага ажывілі старонкі электроннай версіі кнігі наваполацкіх аўтараў па старонках гарадскіх газет “У памяці народнай, у сэрцах паэтаў”, якая была створана супрацоўнікамі гарадскіх бібліятэк да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Напярэдадні Дня памяці і жальбы – 22 чэрвеня – супрацоўнікі і чытачы дэкламавалі вершы з гэтага зборніка на відэа. Да акцыі далучыліся ўсе біблятэкі горада.  

 

 

 

 

Вы здесь:   HomeУслугиПЦПИ