ru Russian be Belarusian

Сустрэча

11 Апр,2023

Название: Сустрэча

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 7 апр. – С. 16. – (PRO-культура).

 

У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны 190-годдзю знакамітага на ўвесь свет рамана Аляксандра Пушкіна “Яўгеній Анегін”.

Арганізатарам выступіла народнае літаб’яднанне “Крылы” пад кіраўніцтвам Галіны Сташкевіч. Напачатку мерапрыемства быў прадстаўлены фільм-опера Пятра Чайкоўскага. Затым наваполацкія літаратары дэкламавалі і спявалі найбольш упадабаныя радкі “сонца рускай паэзіі” у арыгінале, а таксама чыталі ўрыўкі з рамана на беларускай мове ў перакладзе Аркадзя Куляшова. Сустрэча падарыла гасцям шмат добрых уражанняў.

Сябра калектыва – заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Уладзімір Геноў – прадставіў унікальную калекцыю “Яўгенія Анегіна” ў розных выданнях і на некалькіх мовах свету.

Спектакль

27 Март,2023

Название: Спектакль

Автор: Радзько Нэли

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 24 март. – С. 16. – (PRO-культура).

Як правільна карыстацца запалкамі, паводзіць сябе з незнаёмымі на вуліцы? Адказы на гэтыя пытанні юным гараджанам прапануе спектакль “Непаслухмянае мышаня”, падрыхтаваны спецыялістамі дзіцячай бібліятэкі імя С.Я.Маршака.

У рамках аўтарскага праекта “Кніжны сад” лялечны тэатр “Церамок” паставіў цікавую казку, якая знаёміць наведвальнікаў з правіламі бяспекі. Падчас прагляду дзеці вучацца правільнаму абыходжанню з агнём, сістэматызуюць веды аб ядомых і атрутных грыбах, паўтараюць правілы дарожнага руху, даведваюцца, як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі. Лялечны спектакль ужо наведалі выхаванцы дзіцячага саду №21 і сярэдняй школы №7. Прэм’ерныя паказы будуць доўжыцца да 6 красавіка.

Название: Мы в ответе за память

Автор: Бортников Виктор

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 21 март. – С. 6.

 

В центральной городской библиотеке им.В.Маяковского состоялась презентация книги «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти» под редакцией Генерального прокурора. Эта вторая часть, в которую вошли материалы о зверствах фашистов в годы Великой Отечественной войны.

В Республике Беларусь проходит расследование уголовного дела о геноциде. В представленном книжном издании собрана информация, полученная в ходе допросов живых свидетелей зверств нацистов, работы с архивными документами и экспертных исследований. Книга широко раскрывает подлинную историю событий военного и послевоенного времени. Полученные доказательства позволяют утверждать, что последствия войны для белорусского народа оказались намного тяжелее, чем считалось ранее.

Второе издание получилось в два раза больше по объему. Это связано с тем, что огромный пласт архивных документов до сих пор обрабатывается Генеральной прокуратурой. По мере расследования, а также благодаря получаемым результатам с раскопок, вскрываются новые факты.

Для того, чтобы ужасающую правду Великой Отечественной войны знали не только а Беларуси, книга издана на двух языках – английском и русском.

Сустрэча

20 Март,2023

Название: Сустрэча

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 17 март. – С. 16. – (PRO -культура).

 

Маладая наваполацкая паэтка Юлія Панамарэнка парадавала прыхільнікаў сваёй творчасці вечарам паэзіі ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.

Юлія піша вершы з 11 гадоў. Актыўна публікавацца пачала ў 2009-м. Друкавалася ў зборніках і на старонках перыядычных выданняў. Не раз прадстаўляла свой талент на творчых спаборніцтвах, прымала ўдзел у міжнародных фестывалях «Цэнтр Еўропы», «Славянкія традыцыі». Зараз з'яўляецца удзельнікам аб'яднанняў «Літкафейнік» (Віцебск) і Полацкага аддзялення «Полацкая ветвь». Працуе педагогам дадатковай адукацыі ў Наваполацкім політэхнічным каледжы – кіруе тэатральным аб'яднаннем «Арт-сфера». У вольны час займаецца перакладам мастацкай літаруры з цюркскіх моў (казахскай, узбекскай).

На творчай сустрэчы ў бібліятэцы У.Маякоўскага маладая пісьменніца прадставіла свае новыя і лепшыя творы. Яе вершы чыталі старэйшыя таварышы па пяры – Тамара Кавалёва, Рыма Авілава. Далейшых творчых поспехаў сваёй вучаніцы пажадаў кіраўнік народнага літаратурнага аб'яднання «Полоцкая ветвь» Аляксандр Раткевіч.

Агляд

14 Март,2023

Название: Агляд

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 11 март. – С. 16. – (PRO -культура).

 

У бібліятэцы імя А.С.Пушкіна для юных новапалачан зладзілі выставу-агляд навінак беларускай літаратуры. Мерапрыемства атрымала назву «Кніжная завіруха». Найбольшую цікавасць у падлеткаў выклікалі кнігі пра знакамітых ураджэнцаў нашай краіны – выбітных асоб сфер культуры, навукі, спорту, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама серыя «Гісторыя для школьнікаў» Барыса Далгатовіча. Дзяўчынкі захапіліся аповесцямі пра каханне Анатоля Бутэвіча і Алега Ждана, а маленькіх чытачоў прывабілі прыгоды, цікавыя гісторыі пра жывёл, вершы, казкі.

Як адзначыла загадчыца ўстановы Таццяна Варанец, тэматычныя агляды навінак літаратуры тут ладзяць два-тры разы на год. Кожны раз яны выклікаюць цікавасць. Дарэчы, у 2022 годзе кніжны фонд бібліятэкі ўзбуйнеў на 1049 асобнікаў.

 

Праект

28 Фев,2023

Название: Праект

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 24 февр. – С. 16. – (PRO -культура).

Публічны цэнтр прававой інфармацыі ЦБС сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСОН запусціў праект «Школа прававых ведаў для старэйшага пакалення».

Праходзяць заняткі на базе бібліятэкі імя А.С.Пушкіна. На першай сустрэчы слухачы даведаліся, як арганізаваны доступ да эталоннай прававой інфармацыі ў нашай рэспубліцы і дзе яго можна атрымаць у Наваполацку. На другой – як накіраваць зварот у дзяржаўныя органы. Падрабязней пра афармленне дакумента такога тыпу расказала госць мерапрыемства – начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Наваполацкага гарвыканкама Наталля Каралькова.

Выставы

21 Фев,2023

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 17 февр. – С. 16. – (PRO -культура).

 

13 лютага споўнілася 105 год з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, Сацыялістычнай працы, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, першага сакратара ЦК кампартыі Беларусі, аднаго з самых знакамітых кіраўнікоў падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны па мянушцы «Дубняк» Пятра Машэрава.

Успомніць выбітнага ўраджэнца Віцебшчыны запрашае дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Да юбілею Пятра Міронавіча ва ўстанове арганізавана выстава, на якой прадстаўлены біяграфічны даведнік, гістарычны нарыс, навукова-папулярнае выданне для школьнікаў, мастацка-дакументальная аповесць, а таксама кніга ўспамінаў родных і блізкіх, аднакласнікаў і аднакурснікаў, таварышаў легендарнага Машэрава.

 

Выставы

14 Фев,2023

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 10 февр. – С. 16. – (PRO -культура).

 

Насычаныя пейзажы, мяккія паўцені нацюрмортаў, цікавыя сюжэтныя рашэнні кампазіцыйных работ…У бібліятэцы імя Я.Коласа праходзіць выстава пачынаючай наваполацкай мастачкі Марыі Фёдаравай «Гармонія душы і колеру».

Для вучаніцы вупускнога класа ДМШ імя І.Ф.Хруцкага – гэта экспазіцыя стала дэбютнай. Падчас навучання ў вопытных настаўнікаў школы – Юліі Ступінай, Аляксея Плаксіна, Валянціны Пылінскай, яна добра засвоіла шматлікія тэхнікі і стылі жывапісу. Сёння на творчым рахунку дзяўчыны разнажанравыя работы, выкананыя акварэллю, гуашшу, алеем. Як адзначаюць педагогі, кожная карціна Марыі выканана настолькі старанна і крапатліва, што прадстаўляе сабой своеасаблівае падарожжа ва ўнутраны свет юнай мастачкі.

 

Да 12 сакавіка ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага працуе выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Тварэнне душы і рук».

Яе аўтары не прафесійныя майстры, а педагагічныя работнікі дзіцячага садка №19. Выхавацелі Жанна Белазорчык, Вольга Давыдава, Іна Сямёнава, памочнік выхавацеля Таццяна Клыпа, музычны кіраўнік Вольга Бондар на чале з загадчыцай установы Наталляй Хіхіч прадставілі вышыўкі, выкананыя крыжыкам і гладдзю, а намеснік загадчыка Яўгенія Мароз і памочнік выхавацеля Аляксандра Рамашка – карціны ў тэхніцы «алмазная мазаіка». Тэматыка твораў: пейзажы, нацюрморты, жанравыя сцэны.

Выстава праходзіць у межах праекта бібліятэкі «Адкрыць талент у кожным», мэта якога – даць шанец гараджанам прадставіць свае захапленні шырокаму колу гледачоў.

 

 

Канцэрт

14 Фев,2023

Название: Канцэрт

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 10 февр. – С. 16. – (PRO -культура).

 

Літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” распачала цыкл краязнаўча-тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Наваполацка.

Першай ластаўкай стала вечарына-канцэрт “У вершах і ў песнях цябе ўслаўляем, любімы наш горад”, што прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Адкрыла праграму аўтарская п’еса Валянціны Пакрапіўнай, прадоўжылі – лірычныя песні Міхаіла Зудзілава і рускія рамансы ў выкананні Аляксандра Ігоніна. Фенія Грынёва прачытала вершы паэтаў- першабудаўнікоў Міхаіла Блізнеца, Ніны Дзянісавай, Валерыя Старынскага. Юбілею Нафтаграда свой санет прысвяціла паэтэса Ларыса Сакарэнка, а Алена Штукіна напісала песню на верш Блізнеца “Мой горад”.

Захапляльную вандроўку па галоўным дастапомнасцям Нафтаграда праз свае літаратурныя замалёўкі “Шчодры падарунак” і “Песня Дзвіны” слухачам падарыла кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч. Арганічным дапаўненнем вечара стала выстава літаратуры, на якой былі прадстаўлены альбомы пра Наваполацк і кнігі “крылаўцаў”.

– Наш горад пабудавалі людзі з гарачымі сэрцамі. Яны ехалі сюды з усіх куткоў былога Савецкага Саюза. Знаёміліся, сябравалі, стваралі. Цыклам мерапрыемстваў да святкавання 65-годдзя Наваполацка мы хочам нагадаць гараджанам гісторыю роднага краю, прадэманстраваць багатую літаратурную спадчыну нашых сучаснікаў, – у размове з карэспандэнтам “НС” адзначыла Галіна Сташкевіч.

 

 

Название: Літсустрэчы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 янв. – С. 16. – (PRO -культура).

У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака працягваецца цыкл мерапрыемстваў «Дзецям пра пісьменнікаў». У мінулую пятніцу, 20 студзеня, першакласнікі СШ №4 пазнаёміліся з творчасцю выдатнага расійскага паэта, сцэнарыста, драматурга Андрэя Усачова, які сёлета адзначвае сваё 65-годдзе.

Юныя новапалачане гулялі ў лінгвістычныя гульні, дадавалі або перастаўлялі месцамі літары, як гэта робіць у сваіх вершах Андрэй Аляксеевіч, з цікавасцю праслухалі фрагмент яго відэаінтэрв'ю. А напрыканцы сустрэчы паглядзелі мультфільмы па матывах верша расійскага пісьменніка «Кароўка».

З нагоды 85-гадовага юбілея Віцебскай вобласці ў бібліятэцы імя У.Караткевіча прайшло займальна-пазнавальнае падарожжа для вучняў СШ №14.

Напачатку мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення, сучасным развіццём Віцебшчыны, а пасля здзейснілі віртуальную экскурсію на найбольш знакавых славутасцях. Так як архітэктурныя помнікі знаходзяцца ў розных населеных пунктах, вучням было прапанавана скласці карту і даведацца назвы 21-го раёна краю блакітных азёр.