Название: Спектакль
Автор: Радзько Нэли
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 24 март. – С. 16. – (PRO-культура).
Як правільна карыстацца запалкамі, паводзіць сябе з незнаёмымі на вуліцы? Адказы на гэтыя пытанні юным гараджанам прапануе спектакль “Непаслухмянае мышаня”, падрыхтаваны спецыялістамі дзіцячай бібліятэкі імя С.Я.Маршака.
У рамках аўтарскага праекта “Кніжны сад” лялечны тэатр “Церамок” паставіў цікавую казку, якая знаёміць наведвальнікаў з правіламі бяспекі. Падчас прагляду дзеці вучацца правільнаму абыходжанню з агнём, сістэматызуюць веды аб ядомых і атрутных грыбах, паўтараюць правілы дарожнага руху, даведваюцца, як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі. Лялечны спектакль ужо наведалі выхаванцы дзіцячага саду №21 і сярэдняй школы №7. Прэм’ерныя паказы будуць доўжыцца да 6 красавіка.