ru Russian be Belarusian

Галасы роднага краю

09 Jun,2026
блог собакифонари охота
Галасы роднага краю

Літаратурна-музычны народны калектыў «Крылы» цэнтралізаванай бібліятэчнвй сістэмы г.Наваполацка прыняў удзел у Віцебскім абласным відэаконкурсе літаратурна-музычных кампазіцый у намінацыі «Роднаму краю прысвячаецца». Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве калектыў падрыхтаваў літаратурна-музычную кампазіцыю, у якую ўвайшлі: лірычная замалёўка «Песня Дзвіны» Галіны Сташкевіч, песня «Наваполацк – мой горад» Ліліі Чарняўскай, верш «Мой горад – мая біяграфія» Юрася Касцюка, музычная п’еса «Дзвінская мелодыя» Валянціны Пакрапіўнай. Відэаматэрыялы конкурсу прадстаўлены на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Па выніках конкуру калектыў атрымаў Дыплом 2-й ступені ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці».

Віншуем «Крылы» з чарговай перамогай і жадаем новых творчых поспехаў.

Прочитано 24 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.