Нечат этой страницы

Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!

04 Jun,2026
блог собакифонари охота
Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!

Пад знакам 68-й гадавіны з дня нараджэння Наваполацка 2 чэрвеня ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага, як бясконцае прызнанне любімаму гораду, адбыўся святочны ХІХ песенна-лірычны канцэрт-марафон народнага калектыву «Крылы». Аўтар праекта і кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч, а таксама яго ўдзельнікі: Ф.Грынёва, І.Жалейка, Я.Курачова, А.Штукіна на працягу паўтары гадзіны складалі своесаблівы летапіс Нафтаграда. Яны выканалі вершы слаўных першабудоўнікоў – паэтаў і музыкантаў: М.Блізнеца, Н.Дзянісавай, Ю.Касцюка, В.Старынскага, А.Шаўкуна і іншых.

Валянціна Пакрапіўная зрабіла музычны падарунак гораду – новыя п’есы, якія выканала на фартэпіяна. Праз меладэкламацыю гучалі паэтычныя кампазіцыі Іны Мароз. Свае вершы пра горад чытаў Андрэй Шнітко. Прагучала лірычная замалёўка «Песня Дзвіны» Галіны Сташкевіч, якая таксама прачытала вершы і іншых аўтараў, сярод якіх цудоўны верш «Еду в Новополоцк» віцебскага паэта Давіда Сімановіча. Паэт-бард Міхаіл Зудзілаў выканаў шэраг сваіх аўтарскіх, ужо добра вядомых, песень пра Наваполацк. Сярод іх: «Баллада про Новополоцк», «Первая палатка», «В городе вечер».

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 50 раз(а) Последнее изменение 04 Jun,2026
Оценить
голос(ов)