Нечат этой страницы

Пад мірным небам Беларусі

14 May,2026
блог собакифонари охота
Пад мірным небам Беларусі

9 мая ў межах гарадской культурна-забаўляльнай праграмы «Вясна 45-га» народны калектыў «Крылы» ладзіў святочны канцэрт «Пад мірным небам Беларусі», які прайшоў ў парку культуры і адпачынку.

Адкрыла канцэрт кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч сваім вершам-рэквіемам «Кожны чацвёрты, трэці, другі…». Як працяг гэтаму твору прагучала песня «Мы – салдаты!», напісаная на верш Юрася Касцюка, у музычным аздабленні і выкананні Міхаіла Зудзілава. Таксама Міхаіл Зудзілаў выканаў песні, напісаныя ім на вершы Ніны Дзянісавай і Тамары Талкачовай, і сваю новую песну «Паазёрны край». У выкананні Ліліі Чарняўскай прагучалі яе аўтарскія песні пра Беларусь, а таксама песні, напісаныя ёю на вершы беларускіх паэтаў. Праз меладэкламацыі гучалі лірыка-патрыятычныя кампазіцыі Іны Мароз, прысвечаныя гераічнаму мінуламу і сучаснай Беларусі. Свае вершы пра родны край чыталі Ірына Жалейка і Андрэй Шнітко. З асаблівай пранікнёнасцю Алена Штукіна праспявала песні, якія складаюць залатую калекцыю беларускай песні.

Прочитано 36 раз(а) Последнее изменение 14 May,2026
Оценить
голос(ов)