Пад знакам Сусветнага дня паэзіі 24 сакавіка ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” ладзіў круглы стол, за якім гучалі вершы ад класікаў да сучасных паэтаў. Кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч да свята паэзіі падрыхтавала кніжную выставу, прысвечаную знакамітым беларускім і рускім паэтам. Зрабіла агляд кніг, звярнуўшы ўвагу на тое, што па алфавіту прозвішчаў паэтаў побач з Максімам Багдановічам стаіць Аляксандр Блок, а побач з Коласам і Купалам – Міхаіл Лермантаў, але і ў 21-м стагоддзі пальму першынства на літаратурным Парнасе займае Аляксандр Пушкін.
Паэтычную палітру склалі вершы знакамітых паэтаў і асабістыя вершы “крылаўцаў” на самыя розныя, хвалюючыя тэмы. Перад аматарамі паэзіі выступілі: Наталля Арцёменка, Фенія Грынёва, Віктар Ермачэнка, Ірына Жалейка, Яўгенія Курачова, Іна Мароз, Валянціна Пакрапіўная, Галіна Сташкевіч, Вера Урбан, Андрэй Шнітко. Міхаіл Зудзілаў і Лілія Чарняўская праспявалі песні, аздобленыя цудоўнымі вершамі.
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).