Нечат этой страницы

Айчына – наш гонар і слава!

26 Feb,2026
блог собакифонари охота
Айчына – наш гонар і слава!

Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага дня роднай мовы 24 лютага ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» ладзіў святочную вечарыну-канцэрт. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч нагадала гісторыю ўзнікнення гэтых святаў, а таксама прачытала вершы пра родную мову Юрася Касцюка і Лідзіі Полазавай. Асаблівы водгук у гледачоў атрымаў яе аўтарскі верш-рэквіем «Кожны чацвёрты, трэці, другі...».

Першая частка канцэрта была прысвечана дзвюм цудоўным мовам – беларускай і рускай – афіцыйным дзяржаўным мовам Беларусі. Другую частку канцэрта склалі вершы і песні пра Айчыну і яе слаўных і мужных абаронцаў. Гучалі лірыка-патрыятычныя вершы ў выкананні Ларысы Гілясевай, Феніі Грынёвай, Віктара Ермачэнка, Ірыны Жалейка, Яўгеніі Курачовай, Веры Урбан. Прыгожа спявала пад гітару Лілія Чарняўская, аздобіўшы музыкай вершы наваполацкіх паэтаў. Святочны ўздым вечарыне стваралі музычныя п’есы Валянціны Пакрапіўнай, якія яна выконвала на фартэпіяна.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 126 раз(а)
Оценить
голос(ов)