Нечат этой страницы

Масленічная закрутуха

23 Feb,2026
блог собакифонари охота
Масленічная закрутуха

Масленіца – адно з самых яркіх і вясёлых святаў, якое са старажытных часоў адзначаюць на Русі. Яна сімвалізуе развітанне з халоднай зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны. На працягу цэлага тыдня людзі пякуць бліны, ладзяць шумныя гулянні, катаюцца на санках і праводзяць зіму з песнямі і смехам.

Ужо са святочнага панядзелка бібліятэка імя Я.Коласа была таксама напоўнена радасцю і весялосцю. У гэтыя масленічныя дні аднымі з першых гасцей сталі выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера гімназія №2. Дзеці сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульнявой праграмы ”Масленічная закрутуха“.

Разам з Гаспадыняй і яе дапаможцамі хлопчыкі і дзяўчынкі знаеміліся са звычаямі гэтага цудоўнага народнага свята, дзе кожны дзень напоўнены асабістым сэнсам. Актыўнасцю выдзяляліся гульнявыя моманты сустрэчы, дзе малыя маглі праявіць свой спрыт, моц, лоўкасць і веды. Гульцы разам праходзілі пад ”залатымі варатамі“, шукалі ”святочную“ пару, танчылі, весяліліся і, канечне, пяклі блінкі. Спачатку яны паспрабавалі гэта зрабіць ў забаўляльнай форме, а потым на майстар-класе.

У падарунак, акрамя блінка, дзеці атрымалі і народныя рацэпты прыгатавання масленічных святочных страў.

Прочитано 148 раз(а)
Оценить
голос(ов)