Нечат этой страницы

Вясну гукаці, зіму замыкаці

20 Feb,2026
блог собакифонари охота
Вясну гукаці, зіму замыкаці

І зноў вясёлая Масленіца закружыла ўсіх у сваёй сонечнай каруселі. Каманда супрацоўнікаў бібліятэкі-філіяла №1 імя Я.Коласа адправілася ў госці да дзяцей у Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Казачная бібліятэчная Баба Яга, касалапы Мішка, а таксама хітрая Лісічка не хацелі, каб да малышоў прыйшла доўгачаканая вясна. Але ў працэсе вясёлых масленічных гульняў і забаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі Цэнтра, выканання песень і карагодаў, лясныя госці свята зразумелі, што час для надыходу вясны прыйшоў, а зіме пара сыходзіць! Яны разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, выхавацелямі, бацькамі і гасцямі сустрэчы «гукалі» вясну, частаваліся блінамі і дзяліліся добрым настроем.

Прочитано 146 раз(а)
Оценить
голос(ов)