Супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа правялі вулічную акцыю “Чытаем па беларуску!”. Увазе навапалачан і гасцей горада былі прадстаўлены кнігі з фонду бібліятэкі для дзяцей і дарослых на роднай мове. Сярод выданняў былі як сучасныя творы, так і класіка беларускай літаратуры. Найбольшай папулярнасцю карысталіся кнігі А.Зэкава, К.Хадасевич-Лісавой, Х.Гурыновіча, Я.Сіпакова, Г.Аўласенкі, Р.Баравіковай і інш. Удзельнікі акцыі таксама дзяліліся саімі думкамі аб раней прачытаных кнігах на беларускай мове.
“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”. (Якуб Колас)