Нечат этой страницы

Прыгажосць слова – прыгажосць мовы!

11 Sep,2024
блог собакифонари охота
Прыгажосць слова – прыгажосць мовы!

Пад знакам Дня беларускага пісьменства, Сусветнага дня прыгажосці і ў межах Тыдня бібліятэк у зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага 10 верасня народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» ладзіў вечарыну-канцэрт «Прыгажосць слова – прыгажосць мовы!». Вяла канцэрт яго кіраўнік Галіна Сташкевіч, якая адзначыла, што ад кожнага прыгожага слова прыгажэе і ўзбагачаецца і сама мова. На канцэрце ў яе выкананні прагучаў верш «Родная мова» паэтэсы Лідзіі Полазавай і асабістая лірыка-пейзажная замалёўка «Восеньская рапсодыя».

Упрыгожыла канцэртную праграму паэтэса-«крылавец», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Мароз (Саламаха) з меладэкламацыяй паэтычных кампазіцый «Глыбіня слова» і «На крылах любові». Радушна ўспрымала зала аўтарскія песні «Бурштын Прыдзвіння», «Соло осеннего дождя» паэта-барда Міхаіла Зудзілава, а таксама песні, напісаныя ім на вершы навапалачанак – песня «Жыць» (Тамары Талкачовай) і песня «Листья жёлтые» (Наталлі Зудзілавай). З цудоўнымі лірыка-філасофскімі вершамі выступіла паэтэса Ларыса Сакарэнка. Добры настрой стваралі лірычныя вершы паэта Вадзіма Саўрова і паэтэсы Веры Урбан, у якіх услаўляюцца хараство і прыгажосць беларускай прыроды.

Абагаціў канцэртную праграму жаночы камерны хор «Полацкі» пад кіраўніцтвам Галіны Доўжык. У выкананні хора прагучалі беларускія народныя песні, сярод якіх песні «Ой, у полі тры крынічанькі…», «Туман ярам», «Сонейка за гару заходзіць». А таксама, песня «Над окошком месяц» паэта Сяргея Ясеніна і кампазітара Яўгенія Папова. На заключэнне канцэрта хор выканаў песню «Бацькаўшчына», напісаную Ларысай Мурашка на верш Уладзіміра Караткевіча.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 499 раз(а)
Оценить
голос(ов)