Библиотека в СМИ (86)

Название: Новополоцк – культурная столица 2018

PRO-культура 

Автор: Радзько Нэллі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 13 июля. – С. 16.

 

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Шыкоўны падарунак да юбілею горада новапалачанам паднесла цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Наваполацка. Дзякуючы крапатлівай працы яе спецыялістаў, свет пабачыў першы зборнік вершаў і песень «Наваполацк – крыніца майго натхнення». Назву яму даў твор удзельніцы народнага калектыву літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Іны Мароз «Крыніца майго натхнення».

Першы раздзел «Мой горад – мая біяграфія» уключае ў сябе творы на беларускай мове, лругі – «Наваполацк – наш скарб» - на рускай. У кнігу ўвайшло больш за 60 вершаў і песень пра Наваполацк 44 аўтараў. Сярод іх як знакамітыя паэты: Навум Гальпяровіч, Валянціна Аколава, Валянцін Лукша, Тамара Талкачова, Анатолій Бясперстых, Лявон Неўдах, так і аматары: Лідзія Полазава, Ганна Аляскерава, Яўгенія Букоціна-Ісупова, Міхаіл Зудзілаў і іншыя. Розныя па манеры і стылі пісьма, іх яднае шчырая любоў да роднага краю. Месца, дзе нарадзіліся, дзе адбыліся як асобы, прафесіяналы, - Наваполацк.

Ініцятарам стварэння зборніка стала дырэктар ЦБС Марыя Караваева. «Наваполацк – горад рамантыкаў і энтузіястаў. Калі мы пачалі работу над выданнем, то нават не ўяўлялі, колькі людзей натхняе на творчасць наш родны край. Першапачаткова кніга павінна была ўключаць толькі вершы. Песні дадаліся потым. Працавалі амаль паўгода. Разважалі над кожнай лробяззю. Падбор матэрыялаў узялі на сябе Наталля Закрэўская і Галіна Сташкевіч. За афармленне адказвала дызайнер Вольга Крылова. Карэктурай займалася Людміла Русакова. Вялікую спонсарскую дапамогу аказала Наваполацкая гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міра». Колькасць выдадзеных асобнікаў невялікая, але яны ёсць у кожнай бібліятэцы горада. Зборнік прыйдзецца  даспадобы аматарам паэзіі, стане добрым дапаможнікам для вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Кожны знойдзе нешта для сябе і па годнасці ацэніць творчасць сваіх землякоў», - сказала Марыя Караваева.

 

Название: Книжное царство

Автор: Ольга Банщикова

Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 10 июля. – С. 8.

История первой библиотеки Нефтеграда ведет отсчет с июля 1962 года. В то время она называлась Полоцкой городской библиотекой №3 и располагалась по улице 5-я Линия в одноэтажном здании, которое мало чем отличалось от быстросборных общежитий.

«Читальный зал и абонемент располагались в одном помещении, – вспоминает первый библиотекарь учреждения, новополочанка Ася Мацарская. – В той же длинной комнате стояли стеллажи с литературой.  Здесь всегда было многолюдно. Молодежь интересовалась свежими газетами и журналами, наши посетители много читали». Коллегами Аси Михайловны были заведующая библиотекой Зинаида Бичанина и библиотекарь Нина Иванова.

Город рос, открывались новые «храмы книги». Со временем назрела необходимость их централизации, что и произошло в 1976 году. Сегодня государственное учреждение культуры «Централизованная библиотечная система г.Новополоцка» – это семь библиотек (в том числе детские и семейного типа), 5 публичных центров правовой информации.

«Наряду с информационными услугами наши библиотеки предлагают жителям и гостям города самые разнообразные социокультурные мероприятия, – рассказывает заместитель директора ГУК «ЦБС г.Новополоцка» Наталья Голубева. – В том числе творческие встречи, различные выставки, библиотечные квесты и либмобы. Ежегодно в библиотеках города проходит порядка 2000 мероприятий. Сегодня универсальный фонд системы насчитывает почти 430 тысяч единиц хранения на различных носителях информации. При библиотеках работают 5 клубов, среди которых и народный коллектив «Крылья».

Несмотря на повсеместное развитие информационного пространства в сети Интернет, электронных версий изданий и СМИ, многие новополочане предпочитают печатный вариант литературы, поэтому возвращаются в «храм книги» снова и снова.  По словам специалиста, пользователями библиотек ЦБС ежегодно становятся более 30 тысяч горожан, из них 11 тысяч – дети в возрасте до 15 лет.

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэллі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 7 июля. – С. 16.

Бібліятэка імя У.Маякоўскага

Наваполація фатографы Уладзімір і Ігар Супранёнкі. За іх плячамі –дзесяцігоддзі працы і кіламетры фотаплёнкі. Ігар пачаў фатаграфаць яшчэ ў дзяцінстве: першы яго здымак надрукавалі, калі ён быў у чацвёртым класе. Любоў да гэтай справы яму перадаў бацька Уладзімір, які прысвяціў сваё жыццё прафесіі фотакарэспандэнта. Дзякуючы плённай працы і таленту сямейнай дынасціі Супранёнкаў, сучаснае пакаленне новапалачан можа пабачыць, як будаваўся і мяняў аблічча родны горад. Чым жылі нашы дзядулі і бабулі, таты і мамы. Як праходзілі гарадскія святы, урачыстасці і будні. Зазірнуць у вочы знакамітым фотакарэспандэнтам Наваполацка мінулых гадоў і нават здейсніць палёт над горадам. Жывыя, атмасферныя фотаздымкі, быццам фантастычны партал, пераносяць у мінулае і дазваляюць адчуць подых часу.

Да канца ліпеня ў цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага экспануецца выстава творчай дынасціі Супранёнкаў «Наваполацк: ХХ стагоддзе».

 

Название: Семь струн души

Автор: Радько Нелли

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 19 июня. – С. 5.

 

Мы по-разному воспринимаем жизнь. Одни пребывают в мечтах и размышлениях, другие уверенно шагают навстречу судьбе. Лучше всего наши переживания, отношение к окружающему миру и людям отражаются в музыке и стихах.

В преддверии празднования 60-летия города любителей душевного общения посредством искусства собрал I Открытый городской конкурс бардовской песни «Семь струн души». Его инициатором выступила централизованная библиотечная система г.Новополоцка.

Конкурсная программа прошла в библиотеке им.В.Маяковского. Участие в ней приняли 14 авторов из Новополоцка, Полоцка и Лепеля. На протяжении вечера любители бардовской песни наслаждались звучанием гитары, красивыми мелодиями и приятным общением в кругу друзей. Веселые и печальные, романтические и с глубоким философским смыслом произведения трогали до глубины души и заставляли задуматься. В них говорилось о самом дорогом в жизни - любви, Родине, надежде, счастье. Творчество авторов оценивало профессиональное жюри под председательством члена Союза писателей Беларуси и Союза писателей Союзного государства Татьяны Жилинской.

Победители определились в трех номинациях:

«Автор-исполнитель»: Игорь Ильин (оператор ОАО «Нафтан»)

«Исполнитель произведений других авторов, аккомпанирующий себе на гитаре»: Станислав Версан (врач-стоматолог УЗ «НЦГБ»)

«Лучший коллектив» (ансамбль, дуэт): ансамбль «Шанс» Домжерицкой ДШИ Лепельского района.

Игорь Ильин, оператор ОАО «Нафтан»: - Недавно я побывал на международном слете бардовской песни в Вентспилсе. Был приятно удивлен его размахом и количеством стран-участниц. Наш город ничем не хуже латвийского побратима и достоин фестиваля подобного уровня. Знаю, многие новополочане любят авторскую песню и сами пишут. На мой взгляд, конкурс бардов - значимое для культурной жизни города событие. Очень хочется, чтобы он продолжался и стал доброй традицией.

Артем Козакевич, ремесленник: - Интересный конкурс. Я оказался самым младшим его участником. Молодежи было мало. И это не потому, что не хотят, а потому, что не знают. Очень надеюсь, что в следующем году организаторы дадут больше рекламы фестивалю в соцсетях, появятся новые номинации, жанры.

Лилия Чернявская, учитель начальных классов СШ№14 г. Новополоцка: - О том, что у нас проводится конкурс бардовской песни, узнала из вашей газеты. Решила попробовать. Написала две песни на белорусском языке «Моя Беларусь» и «Новополоцк - мой город». Я не первый раз участвую в конкурсах авторской песни и очень рада, что в нашем городе появился такой фестиваль. Мероприятие подобного плана - отличная площадка для общения творческих людей, любителей слова, поэзии, музыки.

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 15 июня. – С. 16.

 

Бібліятэка імя А.С.Пушкіна

У бібліятэцы імя А.С.Пушкіна падвялі вынікі конкурсу відэаролікаў «Я чытаю Пушкіна». Пераможцам у намінацыі «Пачынаючыя чытачы» стала Арына Харытонава.

У намінацыі «Аматары чытання» вызначыліся навучэнцы гімназіі №1: Маргарыта Чагіна заняла першае месца, вучні 1«Е» класа – другое. Трэцяе месца заваявалі навучэнцы 2 «А» класа СШ №2 Вераніка Кабылкова, Антон і Арцём Аўсюкі.

Дыпломамі удзельнікаў конкурсу адзначаны навучэнцы гімназіі №2: Ганна Антановіч, Любоў Ісламава і Ганна Жунтова. Памятныя падарункі пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі ад Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь.»

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 1 июня. – С. 16.

 

Бібліятэка імя Я.Коласа

Напярэдадні святкавання юбілея Наваполацка ва ўстанове адкрылася выстава-агляд, прысвечаная пабрацімскім кантактам «Дыялог праз час і адлегласць». Своеасаблівы летапіс самых значных падзей па абмену вопытам у эканамічнай, спартыўнай, культурнай і адукацыйнай сферах Нафтаграда з 21 горадам-пабрацімам можна пабачыць да канца чэрвеня.

Будзеце ў бібліятэцы, абавязкова наведайце фотавыставу «Горад, які я люблю» клуба сяброў культуры «Вытокі». Аматарскія здымкі 1958-2018-х гадоў з жыцця навапалачан наўрад ці пакінуць вас абыякавымі.

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 18 мая. – С. 16.

 

Бібліятэка імя А.С.Пушкіна

Увесь май сонейка лашчыць нас сваёй цеплынёй. Адзначыць дзень нараджэння магутнага свяціла дашколькам прапанавала дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна. На мерапрыемстве, якое бібліятэкары правялі 10 мая, юныя чытачы даведаліся пра народныя паданні, паслухалі казку К.Д.Ушынскага «Вецер і сонца», паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. На памяць аб свяце хлопчыкі і дзяўчынкі забралі з сабой праменьчыкі, якія намалявалі самастойна. Дарэчы, дзень нараджэння Сонца ў бібліятэцы будуць святкаваць на працягу ўсяго месяца.

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 11 мая. – С. 16.

 

Бібліятэка імя У. Караткевіча

Любімаму гораду прысвячаецца…У бібліятэцы імя У.Караткевіча раскінулася багатая выстава-панарама краявідаў і памятных мясцін Наваполацка. Аўтарамі жывапісных і графічных твораў сталі выхаванцы студыі выяўленчага мастацтва «Хамалеон» Палаца дзяцей і моладзі (педагог дадатковай адукацыі Таццяна Асташкевіч) Кацярына Бумажэнка, Анастасія Пучкоўская, Ульяна Андрэйчык, Ганна Цішчанка, Аляксандра Путро, Ганна Косава, Дзяніс Чэлюканаў, Аляксандра Фальчанка, Лізавета Пашук, Валерыя Пятровіч, Влада Вашчылава.

Падтрымаць юных творцаў на адкрыццё выставы «Самы лепшы горад на Зямлі» прыйшлі навучэнцы СШ №14. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для прысутных цікавую віктарыну па гісторыі нашага горада. Экспазіцыя працуе да 31 жніўня.

 

Название: Роздум пра слова

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 4 мая. – С. 13.

 

Напрыканцы красавіка культурную сталіцу Беларусі наведала вядомая пісьменніца, драматург, перакладчык, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі», лаўрэат абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, літаратурных прэмій Тамара Краснова-Гусачэнка. Творчы вечар паэткі прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага.

Размову з чытачамі Тамара Іванаўна пачала з разважанняў пра культуру, павагу да роднага краю, прызначэнне чалавека на зямлі. «Ад працы і ўчынкаў кожнага з нас залежаць будучае Айчыны, яе дабрабыт. Я таксама адчуваю гэту адказнасць. На мой погляд, паэт прызваны пісаць такія творы, якія б выхоўвалі дасведчаную асобу з высокай грамадзянскай пазіцыяй», - адзначыла пісьменніца.

Вечнасць, жыццё і зноўку вечнасць. А паміж імі - малітва-зварот да сябе. Як у паўсядзённых клопатах прыпыніцца і падумаць - навошта мы прыходзім у гэты свет? Як змагацца з душэўнай адзінотай? Мілагучныя, трапкія словы паэтычнага зборніка Тамары Красновай-Гусачэнка «Жыццё - мая малітва» звяртаюць чалавека да адвечнай існасці, дапамагаюць знайсці і вымавіць сваю малітву.

Своеасаблівай справаздачай 50-гадовай літаратурнай дзейнасці знакамітай беларускай паэткі стала кніга «Са мной гаворыць вечнасць...», якая зусім нядаўна пабачыла свет у сталічным выдавецтве «Сегмент». Большую яе частку складаюць артыкулы лінгвістаў, публіцыстаў, пісьменнікаў, прысвечаныя багатай літаратурнай спадчыне Тамары Іванаўны. Некалькі вершаў з новага выдання аўтар зачытала наваполацкім чытачам. Падчас сустрэчы яна шчыра дзялілася сваёй творчасцю, асабістымі ўспамінамі пра дзяцінства, бацькоў, выдадзеныя кнігі, узнагароды, цікавыя культурніцкія акцыі, сустрэчы, якіх за доўгі лёс было нямала. У красавіку Тамары Красновай-Гусачэнка споўнілася 70 гадоў. 3 асабістым юбілеем старшыню Віцебскага абласнога Саюза пісьменнікаў Беларусі павіншавала дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка Марыя Караваева.

 

Название: Первые шаги в творчестве

Автор: Пряникова Арина

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 20 апр. – С. 16.

 

С чего и когда начинается творчество? С первого грамотно составленного предложения, записанного в тетрадь? С робких аккордов, сыгранных на музыкальном инструменте? Или с ярких мазков красок, оставленных на полотне? Вариантов великое множество, чем и прекрасно творчество. Ведь каждый может выбрать что-то для себя.

Наблюдать за первыми шагами другого человека не менее интересно, чем делать их самому. Такую возможность любезно предоставила библиотека им. В.Короткевича, в стенах которой прошла выставка творческих работ Александры Ващенко, учащейся изостудии «Хамелеон» ГУДО «Дворец детей и молодежи г. Новополоцка». Под руководством Татьяны Сергеевны Асташкевич Александра уже два года осваивает различные техники рисования, и своеобразным поощрением за упорный труд и старательность стала ее первая выставка. Яркие краски, чудные образы, полет фантазии, свобода в самовыражении и непосредственность, присущая детям, обрели физическую форму и переместились прямиком в читальный зал библиотеки, радуя глаз всех, кто туда заглянул.

Подобные мероприятия знакомят горожан с тем, что чувствуют и как видят окружающую действительность дети. В красочных картинах можно найти чистые эмоции, неподдельный интерес и желание творить. Выставка Александры Ващенко показывает мир ярким, добрым, а также просто заставляет улыбнуться.

Детское творчество многогранно, удивительно и фантастично. Ребенок делает первые шаги - в танцах, рисовании или музыке, которые, возможно, приведут к чему-то большему. Желаем Александре упорства в достижении своих целей, неиссякаемого вдохновения и творческих успехов.

 

Page 1 of 7
You are here:   Home Библиотеки в СМИ