Пад такой назвай у бібліятэцы імя У.Караткевіча 24 кастрычніка прайшла літаратурная гасцёўня, прысвечаная 110-гадоваму юбілею дзіцячай пісьменніцы, паэтэсы Эдзі Агняцвет.
Вядучая пазнаёміла прысутных з цікавымі звесткамі з яе біяграфіі, асноўнымі творамі, з дапамогай якіх яна ўвайшла ў спіс вядомых далёка за межамі нашай краіны творцаў. Творы Э.Агняцвет напісаны з любоўю і дабром да сваіх чытачоў. На старонках яе кніг многа сонца, святла, многа дабрыні і бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў. У гэтым і пераканаліся прысутныя, якія на працягу ўсяго мерапрыемства з задавальненнем чыталі яе вершы: ”Свята кнігі“, ”Музыка лесу“, ”Твая настаўніца“ і інш.
Напрыканцы сустрэчы многія з дзяцей узялі кнігі паэткі дадому, каб больш уважліва перачытаць.