Нечат этой страницы

У прыгожым суквецці адметных моў…

23 Feb,2023
блог собакифонари охота
У прыгожым суквецці адметных моў…

У Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага у зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” ладзіла вечарыну-канцэрт “У прыгожым суквецці адметных моў…”. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч адзначыла, што па прапанове ЮНЭСКА з 2000 года ў каляндары з’явілася свята моў. Яна падкрэсліла, што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Беларуская мова ў прыгожым суквецці адметных моў: разам з італьянскай і французскай мовамі яна ў першай тройцы моў па сваёй мілагучнасці і прыгажосці.

Першую частку вечарыны склалі вершы і песні на беларускай мове. Другая частка была запоўнена творамі на рускай мове. Спявалі цудоўныя песні на дзвюх мовах Міхаіл Зудзілаў і Людміла Мяхедка. Чыталі лірыка-патрыятычныя вершы Аляксандр Ігонін, Іна Мароз, Андрэй Шнітко. Прагучала новае эсэ “Мой Пушкин” Галіны Сташкевіч, якое яна прысвяціла Дню памяці паэта. Упрыгожылі вечарыну музычныя п’есы Валянціны Пакрапіўнай, якія яна выканала ў гонар свята родных моў.

Мерапрыемства прайшло таксама і пад знакам Года міру і стварэння ў Беларусі, пра якое больш падрабязна на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 433 раз(а)
Оценить
голос(ов)