20 лютага ў дзіцячую бібліятэку імя С.Маршака завіталі дзеці з дзіцячага саду №28, каб адправіцца ў цікавае падарожжа па прасторах роднай мовы “Беларуская мова сярод моў свету”, якое было прызначна Дню роднай мовы.
Дзеці разважалі, чаму мова з’яўляецца для нас роднай, што такое Радзіма, успомнілі ветлівыя словы, паслухалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, легенду “Адкуль пайші беларусы”. Успомнілі некаторыя беларускія народныя казкі, адгадалі загадкі.
У канцы сустрэчы ўсе пераканаліся, што родная мова – гэта жыццёвая неабходнасць, якая дазваляе адчуваць кожнаму прыналежнасць да свайго народа. І ўсе павінны яе шанаваць, любіць і цаніць.