У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага 3 снежня адбыўся чарговы конкурс чытальнікаў Наваполацкай гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», прысвечаны Году малой радзімы. Традыцыйна журы конкурсу ўзначаліў старшыня аб’яднання Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі.
Амаль шэсць гадзін на конкурсе чытальнікаў гучалі вершы і ўрыўкі з прозы беларускіх аўтараў у выкананні навучэнцаў школ Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна. У конкурсе прынялі ўдзел амаль сто дваццаць хлопцаў і дзяўчат сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Лепшых чытальнікаў чакае вандроўка ў Мінск, дзе пройдзе фінал конкурсу і ўзнагароджванне яго пераможцаў.
{gallery}/stories/2019/20191206-god-mal-rodiny/{/gallery}