21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэка ім.Я.Коласа арганізавала літаратурную выставу «Чытай па-беларуску!». Наведаўшы выставу, вы зможаце адчуць незабыўны смак беларускай мовы, выбраць лепшыя кнігі беларускай класікі: «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага, «На ростанях» Я.Коласа, «Людзі на балоце» І.Мележа, «Тутэйшыя» Я.Купалы, «Каласы пад сярпом тваiм» У.Караткевіча, а таксама зборнікі беларускай паэзіі і кнігі сучасных аўтараў. Выставу ўпрыгожылі цытаты вядомых беларускіх пісьменнікаў пра родную мову.
Чытайце добрыя кнігі! Чытайце па-беларуску!
{gallery}/stories/2019/20190221-mova21/{/gallery}