У рамках праекта «Чытай са мной па-беларуску» 6 сакавіка супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы зноў наведаліся ў дзіцячую паліклініку. Сустрэча прайшла пад назвай «Свет вакол нас. Вясна». Маленькія наведавальнікі паліклінікі пазнаёміліся з раслінным светам Беларусі, вывучылі, як гучаць на беларускай мове назвы першых кветак, птушак. Дзеці збіралі пазлы з выявамі жывёл, слухалі беларускія народныя казкі, вершы, а таксама разгадвалі цікавыя загадкі і рэбусы. У творчым кутку хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць зрабіць аплікацыі да 8 сакавіка, каб павішаваць сваіх матуль і бабуль, а таксама намаляваць партрэт маці.
{gallery}stories/2018/20180306-svet-vakol-vas{/gallery}