Нечат этой страницы

Сэрцам адданыя...

14 Nov,2016
блог собакифонари охота
Сэрцам адданыя...

14 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна для дзесяцікласнікаў Наваполацкай СШ №5 ладзілася творчая сустрэча з удзельнікамі народнага калектыву “Крылы” і яго гасцямі.

Замест уступа прагучала апавяданне “Прызнанне ў любові” Галіны Сташкевіч, прысвечанае роднай Беларусі. Затым ёю былі прадстаўлены госці – наваполацкія літаратары Вячаслаў Атрахімовіч і Лявонцій Неўдах, якія пазнаёмілі сабраўшыхся са сваімі вершамі і апавяданнямі.

На завяршэнне сустрэчы прагучалі лірыка-патрыятычныя песні ў выкананні паэтаў-бардаў Людмілы і Эдуарда Фёдаравых – актыўных удзельнікаў аб’яднання “Крылы”.

 Праз прыгожую, мілагучную і ласкавую родную мову літаратары зрабілі прызнанне сваёй Бацькаўшчыне, якой усім сэрцам адданыя.

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/home/arkhiv-2016/item/144-sertsam-addanyya?tmpl=component&print=1#sigProGalleriab986d5673b
joomlamodniyportal.ru

Прочитано 2606 раз(а) Последнее изменение 30 Mar,2017
Оценить
голос(ов)