Літаратура

08 Feb,2021
блог собакифонари охота

Название: Літаратура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 5 февр. - С. 16.

 

Новы паэтычны сезон народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” сустрэла дзвюма канцэртамі, прымеркаванымі да юбілеяў яго ўдзельнікаў.

Спачатку ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшоў канцэрт спявачкі і дэкламатара вершаў Фаіны Грынёвай “Твой вобраз мілы ў смузе растае…”. Творчы партрэт гераіні прадставіла кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч. Канцэртную праграму склала песенна-вершаваная лірыка мужа Фаіны Цімафееўны Венедыкта Грынёва, прафесара Полацкага дзяржуніверсітэта, паэта, які быў яркім і таленавітым прадстаўніком “Крылаў”. Камерную аўдыторыю гледачоў склалі сябры і прыхільнікі творчага і сямейнага саюза Грынёвых.

27 студзеня свой 65-гадовы юбілей адзначыла наваполацкая паэтка духоўнага накірунку ў літаратуры Ганна Аляскерава (Загнетава).

У народным калектыве “Крылы” Ганна Міхайлаўна з 2002 года. За сваю творчую дзейнасць выдала кнігу “Мне жыццё дыктуе тэмы для вершаў”, зараз рыхтуецца да выхаду другога зборніка “Шукаю душы сваёй радасці”. Пад такой назвай прайшоў і творчы вечар Ганны Аляскеравай. Адкрыла яго піяністка Валянціна Пакрапіўная, затым у аўтарскім чытанні прагучалі вершы пра бацькоў, малую радзіму і яе духоўны пачатак. На імправізаванай сцэне выступілі ўнучка аўтаркі Паліна, а таксама юная гімназістка Саша Пакрапіўная. У выкананні “крылаўцаў” Ірыны Вашчанкі, Сяргея Гоманава, Аляксандра Несона прагучалі лірычныя і духоўныя песні, напісаныя на вершы паэткі. Яркім акордам вечара стала аўтарская песня “Дзякуй Богу за ўсё”, якую разам з Ганнай Алякеравай спявала ўся зала.

 

Прочитано 128 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Праект Выставы »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИЛітаратура