Нечат этой страницы

PRO-культура

21 Apr,2020
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 17 апр. - С. 16.

 

Анлайн-праекты

На сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка цяпер можна пачытаць не толькі кнігі, але і перыядычныя выданні. Для зручнасці карыстальнікаў супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага створаны новы віртуальны раздзел “На журнальнай арбіце”, які прапануе тэматычныя падборкі з часопісаў самай разнастайнай накіраванасці. Першы выпуск “арбіты” прысвечаны светламу хрысціянскаму святу – Вялікдню. Свежыя нумары часопісаў “Гаспадыня”, “Кошык ідэй” знаёмяць чытачоў з ідэямі стварэння традыцыйных да гэтага свята падарункаў.

Яшчэ адна цікавая распрацоўка ЦБС – віртуальная старонка “Жывы журнал” для маленькіх чытачоў. На ёй прадстаўлены найбольш папулярныя сярод дзяцей і падлеткаў выданні. Пазнаёміцца з імі можна ў афіцыйнай групе “Бібліятэкі Наваполацка” у соцсетцы ВК.

Прынята лічыць, што нечаканая развязка бывае толькі ў дэтэктывах. Бібліятэкары абвяргаюць гэту тэорыю і прадстаўляюць гараджанам электронную падборку “10 кніг, якія заканчваюцца зусім не так, як вы чакаеце”. У ёй прадстаўлены літаратурныя творы розных жанраў з самымі непрадказальнымі фіналамі.

Прочитано 167 раз(а)
Оценить
голос(ов)