Нечат этой страницы

PRO-культура

10 Mar,2020
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 6 марта. - С. 16.

 

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбылася літаратурная вечарына пісьменніцы, кіраўніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” Галіны Сташкевіч. Актыўны ўдзел у ёй прынялі вучні гарадского ліцэя.

“Мы грунтоўна падрыхтаваліся да сустрэчы, - расказвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры ліцэя Валянціна Маліноўская. – Вывучылі некалькі твораў пісьменніцы. Марыя Кур’яновіч і Ульяна Пяленак прачыталі апавяданне “Смерць велікана”. Дзякуючы замалёўцы Галіны Сяргееўны пад назвай “Сустрэчы з Полацкам” адбылася вандроўка па старажытнаму гораду, якую выдатна “правялі” Ілля Кежа, Леў Тарасаў, Руслан Чавярыкін, Аляксандр Шарлай. Вечарына стала цудоўным падарункам усім прысутным да Года малой радзімы. Трэба больш арганізоўваць такія сумесныя літаратурныя сустрэчы з аўтарамі, каб з вуснаў дзяцей часцей гучала жывое слова нашых пісьменнікаў.”

 

Прочитано 185 раз(а)
Оценить
голос(ов)