Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі распачаўся для маладых супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы з наведавання дзіцячай паліклінікі. Тэма сустрэчы мела назву «Завітала ў госці казка». Маленькім пацыентам і іх бацькам бібліятэкары прынеслі самыя новыя, самыя цікавыя кніжкі пра сапраўднае сяброўства, неверагодныя прыгоды і пра ўсё тое, што так прываблівае дзяцей. У творчым кутку хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана зрабіць закладкі для кніг і размаляваць персанажаў з любімых казак .
{gallery}stories/2018/20180327-chitaj-sa-mnoj{/gallery}