У бібліятэцы-філіяле №8 г.п.Баравуха на працягу бягучага года экспануецца выстава-рэкамендацыя «Чытанне на выхадныя», прысвечаная беларускім пісьменнікам і паэтам і іх творам. У лютым на выставе прадстаўлена вядомая беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык – Людміла Іванаўна Шніп, больш вядомая, як Людміла Рублеўская. Чытачы бібліятэкі могуць пазнаёміцца з яе кнігамі «Ночы на Плябанскіх млынах», «Сэрца мармуровага анёла», «Авантуры Студыёзуса Вырвіча», «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» і інш., якія будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў, але найбольш – аматарам фантастычнага, гістарычнага і дэтэктыўнага жанру.