І душа... акрыліцца мілотай!

20 Feb,2018
блог собакифонари охота
І душа... акрыліцца мілотай!

У Год малой радзімы вядомы беларускі пісьменнік Міхась Пазнякоў 20 лютага наведаў Наваполацк – культурную сталіцу Беларусі 2018 года. Сустрэчы адбыліся ў дзіцячых бібліятэках імя А.Пушкіна і С.Маршака і ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. 

У дзіцячых бібліятэках Міхась Паўлавіч расказаў пра сябе, пра свае вершы, пра самае дарагое ў жыцці кожнага чалавека – Радзіму, проста і шчыра вёў размову пра родную мову і літаратуру, пра тое, якое месца ў жыцці займае кніга. Пісьменнік і яго калегі-артысты чыталі вершы, спявалі песні, загадвалі загадкі. Дзеці з задавальненнем іх разгадвалі і за кожны правільны адказ атрымлівалі прыз – кнігу з аўтографам аўтара. 

Увечары ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага таксама гучалі вершы ў выкананні аўтара і заслужанай артысткі Мінскага тэатра паэзіі Вольгі Багушынскай і песні на вершы паэта ў выкананні кампазітара, спявачкі Таццяны Жылінскай. 

Культурную сталіцу разам з Міхасём Пазняковым наведала і выдавецтва «Народная асвета» (г.Мінск) з кнігамі пісьменніка, якія набылі ўсе, хто хацеў атрымаць аўтограф паэта на памяць. 

Сустрэчы адбыліся напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы. Прыгожая, шчырая, мілагучная беларуская мова ўвесь дзень гаспадарыла ў бібліятэках горада. 

{gallery}stories/2018/20180220-i-dusha-akrulitsja/{/gallery}

 

 

 

 

Прочитано 2860 раз(а) Последнее изменение 07 Feb,2019
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.