Творчая сустрэча з Навумам Гальпяровічам

05 Feb,2018
блог собакифонари охота
Творчая сустрэча з Навумам Гальпяровічам

5 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака прайшла творчая сустрэча вучняў 9 «В» класа СШ №4 са знакамітым беларускім пісьменнікам, журналістам Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам. Тэмай сустрэчы была беларуская мова, як яна ўжываецца зараз маладым пакаленнем, якое месца займае ў сэрцах падлеткаў. 

Таксама Навум Якаўлевіч прэзентаваў сваю новую кнігу «Час лістападу» і прачытаў вершы. Апроч усяго ён вёў цікавую размову аб тым, як можна дасягнуць поспехаў у кожнай справе, колькі патрэбна працаваць для гэтага.

Вучні з цікавасцю слухалі госця, задавалі пытанні, вялі з ім дыялог пра значнасць беларускай мовы ў сучасным свеце. 

{gallery}stories/2018/20180205-galjpjarovich{/gallery}

 

Прочитано 2626 раз(а) Последнее изменение 07 Feb,2019
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.