29 студзеня маладыя супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка ў межах праекта «Чытай са мной па-беларуску» зноў наведалі дзетак, якія чакаюць сваёй чаргі да доктара ў дзіцячай паліклініцы. На гэты раз бібліятэкары прапанавалі малым мерапрыемства «Зімовая казка», у склад якога ўвайшлі гучныя чытанні вядомых казак пра жывёл, пра зіму і вясёлыя загадкі. У творчым кутку хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць зрабіць аплікацыі (рукавічкі, ў якой хаваліся героі адной з казак, ката – удзельніка беларускіх народных твораў) і размаляваць любімых казачных персанажаў.
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/817-chytaj-sa-mnoj-pa-belarusku#sigProGalleriaf11eae651b