У перапляценні пачуццяў і думак

09 Jan,2018
блог собакифонари охота
У перапляценні пачуццяў і думак

Са студзеня 2018 года літаратурна-музычнае аб'яднанне - народны калектыў «Крылы» (кіраўнік Галіна Сташкевіч) атрымаў пастаянную прапіску ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. 9 студзеня ў межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк - культурная сталіца Рэспублікі Беларусь 2018 года» адбыўся канцэрт-прэзентацыя новай кнігі удзельніцы калектыву Іны Мароз «Перапляценні», якая выйшла ў 2017 годзе ў мінскім выдавецтве «Колорград». Імя Іны Мароз добра вядома ў творчых колах Полаччыны. Яна - педагог, паэтэса, аўтар-выканаўца прыгожых лірыка-грамадзянскіх песень і вершаў. Амаль паўтары гадзіны ў зале мастацтваў панавала мілагучная і ласкавая беларуская мова. Гучалі ўзнёслыя і прыгожыя вершы і песні Іны Мароз у выкананні аўтара, а таксама Сяргея Гоманава, Фаіны Грынёвай, Міхаіла Зудзілава, Ірыны Каралёвай, Алены Штукінай. 

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/789-u-peraplyatsenni-pachutstsya-i-dumak#sigProGalleriaeb5ab1091d
joomlamodniyportal.ru

 

 

 

Прочитано 786 раз(а) Последнее изменение 12 Jan,2018
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.