Чытаем лепшае – чытаем Коласа

09 Nov,2017
блог собакифонари охота
Чытаем лепшае – чытаем Коласа

3 лістапада адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.Не адно пакаленне беларусаў вырасла на яго творах, кожны з якіх – гонар беларускай літаратуры і нашай краіны. 

Да юбілею Якуба Коласа бібліятэка імя У.Караткевіча падрыхтавала выставу, якая запрашае ў своеасаблівае падарожжа, дакладней – сама з’яўляецца падарожжам у свет ідэй і вобразаў вялікага мастака слова. Гартаючы кнігі з выстаўкі можна разам з Якубам Коласам прайсці па яго жыццёвых дарогах. Вершы, апавяданні, п’есы, публіцыстычныя творы пісьменніка – гэта велізарны ўклад у развіццё беларускай літаратуры. 

2 лістапада кожны жадаючы мог прыняць удзел у паэтычным караоке «Чытаем лепшае - 2017 секунд чытання», арганізаваным супрацоўнікамі бібліятэкі.

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/684-chytaem-lepshae-chytaem-kolasa#sigProGalleriac63392a609
joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 68 раз(а) Последнее изменение 09 Nov,2017
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.